Улада55

Чым займалася «Белая Русь» у мінулым годзе?

Сярод плянаў на 2007 г. у гарадзенскім аб’яднаньні «БР» значыўся цікавы пункт: у пэрыяд правядзеньня падпісной кампаніі весьці працу па павелічэньні колькасьці падпісчыкаў на дзяржаўныя пэрыёдыкі.

Сярод плянаў на 2007 г. у гарадзенскім аб’яднаньні «БР» значыўся цікавы пункт: у пэрыяд правядзеньня падпісной кампаніі весьці працу па павелічэньні колькасьці падпісчыкаў на дзяржаўныя пэрыёдыкі.

Грамадзкае аб’яднаньне «Белая Русь» было створанае ў чэрвені 2004 г. у Горадні з мэтай «падтрымкі палітычнага курсу краіны, аб’яднаньня прагрэсіўных сілаў грамадзтва на аснове ідэалёгіі беларускай дзяржавы». У траўні 2007 г. рэктар Гарадзенскага дзяржаўнага аграрнага ўнівэрсытэту Вітольд Песьціс ініцыяваў стварэньне пярвічных арганізацыяў ГА «Белая Русь» па ўсёй краіне. Паводле афіцыйнай інфармацыі на сёньня ў склад абласной арганізацыі «БР» уваходзяць 1 гарадзкая (Горадня), 17 раённых і больш за 580 «пярвічак». Усяго гарадзенскае аб’яднаньне налічвае каля 10 тысяч сяброў. Чым занятая такая колькасьць людзей, і чым іх дзейнасьць адрозьніваецца ад дзейнасьці БРСМ, зь якім «Белую Русь» пачалі параўноўваць з моманту першых згадак пра арганізацыю, жартам называючы «бээрсээмам для дарослых»? Прапануем пашукаць адказ на гэтае пытаньне, найперш прааналізаваўшы працу «пярвічкі» «Белай Русі» Гарадзенскага дзяржаўнага аграрнага ўнівэрсытэту, чый рэктар і «заварыў кашу». Пярвічная арганізацыя ГДАУ была створаная ў лютым 2005 г. На сёньня агульная колькасьць яе сяброў складае 239 чалавек, зь іх выкладчыкаў — 62, супрацоўнікаў — 22, студэнтаў 151 і асьпірантаў — 4.

На мінулы год ўнівэрсытэцкая «пярвічка» заплянавала мерапрыемствы арганізацыйнага, інфармацыйнага, ідэалягічнага, выхаваўчага, спартыўна‑ і культурна‑масавага, аздараўленчага і экалягічнага характару. Сярод іх вылучаюцца некаторыя пункты: весьці працу па павелічэньні колькасьці падпісчыкаў на дзяржаўныя выданьні ў пэрыяд правядзеньня падпісной кампаніі, прыняць актыўны ўдзел у выбарах у мясцовыя органы ўлады. У астатнім пляны «белых русаў» мала чым розьніліся ад плянаў сяброў унівэрсытэцкай арганізацыі БРСМ — усё тыя ж студэнцкія будатрады, дапамога вэтэранам, ды экскурсіі ў Белавескую пушчу ды на «лінію Сталіна». Акрамя таго старэйшыя таварышы пацясьнілі малодшых патрыётаў у арганізацыі ўнівэрсытэцкіх сьвятаў і конкурсаў. Больш за тое, шэраг мерапрыемстваў дублюецца ўнутры самой арганізацыі: так, удзел у фотавыставе «Флора і фаўна» адначасова заплянаваны ў рамках культурна‑масавай працы і дзейнасьці экалягічнага гуртка «Прынямоньне».

Прыцягвае ўвагу афармленьне ўнівэрсытэцкага сайту. Галоўная старонка нагадвае сайт нейкай расейска‑брытанскай кампаніі — інфармацыя пра руска‑ і англамоўны інтэрфэйс выкананая ў выглядзе сьцягоў РФ і Вялікабрытаніі. Беларускай мовы на сайце, як і ў разьдзеле, прысьвечаным арганізацыі, закліканай «аб’яднаць прагрэсіўныя сілы грамадзтва на аснове ідэалёгіі беларускай дзяржавы», няма. У гэтым кантэксьце ня дзівіць, што афіцыйная назва нашай краіны напісаная з памылкай — рэспубліка Беларусь.

У межах Горадні «Белая Русь» засьвяцілася ўлетку мінулага году, калі абласныя ўлады зьбіралі так званы «Савет палітычных партый і грамадзкіх арганізацый». Яго задачай было засьведчыць падтрымку грамадзкасьці рэканструкцыі ў Старым горадзе.

Каментары5

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»12

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Усе навіны →
Усе навіны

Мацкевіч лічыць, што Офіс Ціханоўскай падарваў свой аўтарытэт тым, што не ўдзельнічаў у яго гульні33

ЗША ўвялі санкцыі супраць беларуса — Махамеда Алі Талібава4

Коля Лукашэнка сядзеў побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы21

352 тысячы загінулых расійскіх вайскоўцаў — новая ацэнка страт за чатыры гады поўнамаштабнай вайны10

Аўтобусны перавозчык рэкламуе туры з Мінска ў Крым з прыемнай зніжкай. Каментатары ацанілі3

Ціханоўская: Сэнс сённяшняй даты не ў парадах і вайсковай тэхніцы на вуліцах10

Хакеры з Беларусі ўзламалі сетку польскіх медлабараторый2

Новая мода — «вушы эльфа». Што гэтае такое, як выглядае і як таго дасягнуць3

Трамп выказаў гатоўнасць накіраваць дэлегацыю ў Маскву для перамоваў па Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»12

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць