Меркаванні2323

Іларыёнаў: Лукашэнка — цалкам самастойны лідар, няглядзячы на вялізныя датацыі Расіі

Былы дарадца прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Андрэй Іларыёнаў у інтэрв’ю літоўскаму тэлеканалу LNK закрануў тэму Беларусі і Аляксандра Лукашэнкі.

Прэзідэнт Лукашэнка — самастойны лідар ці марыянетка Расіі? Гэтак папытаўся ў Іларыёнава журналіст Томас Дапкус.

«Не, звычайна ён цалкам самастойны лідар, няглядзячы на тое, што Расія выдае вялікую колькасць субсідый, датацый беларускай эканоміцы, але ён цалкам самастойная асоба, якая цяпер вельмі баіцца магчымага развіцця сітуацыі.

Ён цудоўна разумее, што можа стацца ў тым выпадку, калі пачнецца наступны этап гэтай вайны і дзеянні будуць перанесеныя ўжо на тэрыторыю Беларусі, каб усталяваць кантроль над Беларуссю. Пакуль гэтага яшчэ ў такіх вялікіх маштабах не адбывалася. Але чаму так не можа стацца?» — задаецца пытаннем Іларыёнаў.

Ён называе датай пачатку ўкраінска-рускай вайны 27 ліпеня 2013 года. «Падчас святкавання 1025-годдзя хрышчэння Русі ў Кіеве Пуцін сказаў, што няма такіх народаў, як украінцы і беларусы, ёсць адзін рускі народ. Гэта пачатак вайны за стварэнне «рускага міру» з ліквідацыяй нацыянальных дзяржаваў Беларусі і Украіны».

Каментары23

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома10

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома10

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць