Культура

Новая аўдыёкніга для беларускіх дзетак

Кампанія «Белтонмэдыя» выпусьціў чарговую аўдыёкнігу для маленькіх слухачоў — «Дзікія лебедзі».

Кампанія «Белтонмэдыя» выпусьціў чарговую аўдыёкнігу для маленькіх слухачоў — «Дзікія лебедзі».

На кампактным дыску запісаныя казкі Ганса Хрысьціяна Андэрсэна па‑беларуску. Гэта ўжо дзесятая аўдыёкніга кампаніі. Аўтарскі калектыў рыхтуе яшчэ некалькі такіх працаў, а неўзабаве пабачаць сьвет і мультфільмы. Стваральнікі аўдыёкнігі «Дзікія лебедзі» намагаюцца зрабіць літаратуру беларускай і сучаснай адначасова. Калектыў «Белтонмэдыя» ужо пераклаў і агучыў шэраг твораў, у тым ліку з дзіцячай літаратуры школьнай праграмы, а таксама перакладныя творы з замежных моваў.

Друкаваная кніга «Дзікія лебедзі» выдавалася напачатку 1990‑х у перакладзе з дацкай мовы. Цяпер яе агучылі і пераклалі ў сучасны аўдыёфармат. Тэкст чытае акторка Галіна Кухальская. Стваральнікі кніжкі ажывілі яе гукамі прыроды: слухачы пачуюць сьпевы птушак і гукі жамяры.

Стваральнікі аўдыёкніжак дамовіліся з кнігарнямі ў Менску і ў рэгіёнах, каб гукавыя выданьні былі прадстаўленыя на паліцах поруч з друкаванай літаратурай.

Гаворыць адзін з каардынатараў праекту Франак Вячорка:

«Наша задача распаўсюджваць літаратуру не падпольнымі мэтадамі, як гэта было апошнія 15 гадоў, а легальна. Дзеля гэтага мы зарэгістравалі афіцыйную фірму, якая называецца «Белтонмэдыя», у якую увайшлі ўсе нашыя творцы — рэжысэры, акторы, аўтары. Мы плянуем, што гэтая фірма зойме свой сэгмэнт на рынку, сэгмэнт беларускай якаснай літаратуры, музычнай прадукцыі, а таксама відэафільмаў».

Неўзабаве выйдуць у сьвет кніжкі з сэрыі «школьнай літаратуры». Ужо зробленыя «Палескія хронікі» Івана Мележа. Агучаны «Сымон‑музыка», п’есы Янкі Купалы. Да дня сьвятога Валянціна рыхтуецца аўдыёкніжка Антуана дэ Сэнт‑Экзюпэры «Маленькі прынц».

Любоў Лунёва, Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

Скандальны беларускі футбаліст вярнуўся на радзіму. Але хапіла аднаго матча, і яго выганяюць з чарговай каманды

У Маскве заявілі, што ў Кіева згоды на перамір'е ніхто і не пытаецца. Хапае і рашэння Пуціна8

Як часта трэба правяраць зрок? Тлумачыць галоўны доктар бальніцы

У Мінску ліквідуюць Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва4

Бельгія не будзе дэмантаваць свае ядзерныя рэактары4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць