Свет

Авіякампанія AirAsia можа страціць ліцэнзію ў Інданэзіі пасля катастрофы

Авіякампанія AirAsia можа страціць ліцэнзію ў Інданэзіі пасля катастрофы ў Яванскім моры, паведамляюць інфармагенцтвы.

Міністэрства транспарту Інданезіі плануе правесці праверку раскладаў ўсіх рэйсаў авіякампаніі AirAsia, пачынаючы з наступнага панядзелка. У выпадку, калі будуць выяўленыя парушэнні, у кампаніі могуць адабраць ліцэнзію на дзейнасць у Інданезіі.

Раней авіяцыйныя ўлады часова забаранілі AirAsia ажыццяўляць палёты па маршруце Сурабая-Сінгапур, на якім 28 снежня пацярпеў крушэнне авіялайнер гэтай кампаніі. Кампанія па гэтым маршруце мела дазволы на палёты толькі па чатырох канкрэтных днях тыдня, але не ў нядзелю, калі адбылася катастрофа. Ва ўпраўленні грамадзянскай авіяцыі краіны ў сваю чаргу заявілі, што кампанія Indonesia AirAsia на законных падставах выконвала штодзённыя палёты па маршруце Сурабая-Сінгапур-Сурабая.

Самалёт Airbus A320-200 авіякампаніі AirAsia, які рабіў рэйс QZ 8501 з інданэзійскага горада Сурабая ў Сінгапур, у ноч на 28 снежня знік з радараў дыспетчарскіх службаў. Па дадзеных СМІ, на борце знаходзіліся каля 160 чалавек і сямёра членаў экіпажа. Амаль усе пасажыры і члены экіпажа былі інданезійцамі. Знойдзеныя 30 цел загінулых. Беларускіх грамадзян сярод пасажыраў зніклага з радараў самалёта авіякампаніі AirAsia не было, паведамілі ў МЗС Беларусі.

Па апошняй інфармацыі, ратавальнікі знайшлі некалькі буйных аб'ектаў у раёне пошукаў самалёта. Знайсці «чорныя скрыні» да гэтага часу не ўдалося. Адной з прычын крушэння лайнера AirAsia магла стаць дрэннае надвор'е.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць