Грамадства55

Больш як 80% іншаземцаў пасля наведвання Беларусі мяняюць меркаванне аб краіне ў лепшы бок

Пасля наведвання Беларусі больш за 80% іншаземцаў мяняюць сваё меркаванне аб краіне ў лепшы бок. Аб гэтым сведчаць вынікі апытання, праведзенага латвійскім рэкламным агенцтвам «AD Hunters Baltics».

Нясвіжскі замак. Ілюстрацыйнае фота.

«Грамадзяне краін Еўрасаюза, асабліва з Літвы, Латвіі, Германіі і Польшчы, пры наведванні Беларусі застаюцца ў захапленні ад парадку ў гарадах, цудоўных дарог, тэмпу развіцця гарадоў і маштабаў будаўніцтва. Гэта звязана з тым, што ў краінах Еўрасаюза інфармацыя аб Беларусі падаецца даволі аднабока і часта гаворыцца толькі аб яе праблемах, але не аб поспехах», — адзначыў старшыня праўлення агенцтва Кястуціс Ісакас.

Паводле яго слоў, больш актыўная работа па пашырэнні станоўчага іміджу Беларусі за мяжой магла б не толькі павялічыць паток турыстаў і ўмацаваць вобраз Беларусі як сучаснай, адкрытай і дружалюбнай дзяржавы, але і стаць каталізатарам для павелічэння замежных інвестыцый. У гэтым плане ён станоўча ацаніў эфект ад правядзення ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі, які стаў цудоўнай рэкламай беларускай гасціннасці.

У апытанні латвійскага рэкламнага агенцтва прынялі ўдзел 546 чалавек з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі, Польшчы і Германіі. Амаль трэць з іх прадпрымальнікі, якія былі прыемна задаволены інвестыцыйным кліматам у Беларусі і тым, што ў краіне створаны ўсе ўмовы для паспяховага бізнесу. «Простых турыстаў здзівілі поўныя паліцы ў магазінах і сучасныя супермаркеты, выдатная якасць беларускіх тавараў. Напрыклад, касметыкі, прадуктаў харчавання, адзення, будматэрыялаў. Адзінае, у чым Беларусь уступае пакуль краінам Еўрасаюза, гэта абслугоўванне ў сектары грамадскага харчавання. І, вядома, трэба больш актыўна працаваць у сферы грамадскіх адносін», — сказаў Кястуціс Ісакас.

«Hunters Communications group» - гэта міжнародная група агенцтваў маркетынгу і камунікацый, якая працуе ў Латвіі, Літве, Беларусі, Расіі і Эстоніі. Яна была створана ў 1993 годзе.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома12

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка зноў згадаў 2020 год16

Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?8

Лукашэнка расказаў, як лекавалі Статкевіча, і прыплёў пра выбухі17

Улады Беларусі анулявалі пашпарт нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага 3

«Белпол» апублікаваў дакумент аб браніраванні ваеннаабавязаных у перыяд мабілізацыі ў ваенны час6

Кошт імгненных паставак нафты Brent дасягнуў максімуму з 2008 года

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома12

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць