Культура1616

Памёр прафесар Іван Лепешаў

23 кастрычніка яму споўнілася б 90 гадоў. Ён зусім трохі не дажыў. Сумную вестку паведаміла ў Фэйсбуку ягоная калега па Гродзенскім універсітэце Ала Петрушкевіч.

Ён нарадзіўся ў 1924 годзе на самесенькім усходзе Беларусі — у вёсцы Іскозы Дубровенскага раёна. Ваяваў, быў паранены, узнагароджаны ордэнамі і медалямі, дайшоў да Кёнігсберга.

Пасля вайны скончыў Аршанскі настаўніцкі інстытут, затым працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Свіслацкай СШ Гродзенскай вобласці.

Беспадстаўна рэпрасаваны, правёў 6 гадоў (1949—1955) у савецкіх канцлагерах на Далёкім Усходзе. Быў рэабілітаваны (1963) за адсутнасцю віны.

Ізноў настаўнічаў. Скончыў завочна філфак, а ў 47 гадоў — аспірантуру. У 62 гады стаў прафесарам Гродзенскага ўніверсітэта.

Ён аўтар «Этымалагічнага слоўніка фразеалагізмаў» ды іншых прац. «Вось ужо гадоў 50 я рэгулярна чытаю беларускую літаратуру і раблю выпісы. Перачытаў, можна сказаць, усе творы і дасавецкага перыяду, і савецкага, і паслясавецкага. 380 аўтараў перачытана мною, складзена картатэка. У ёй больш за 90 000 картак, — расказваў ён. — На кожны фразеалагізм прыводзяцца некалькі ўжыванняў. У апошнім двухтомавым выданні слоўніка, які выйшаў у свет у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» апісана больш як 7000 фразеалагізмаў».

«Сыходзіць пакаленне аксакалаў беларускай філалогіі. Светлая памяць Івану Якаўлевічу!» — напісала ў Фэйсбуку Гелена Манкевіч. «Вельмі светлы, пазітыўны чалавек быў, шкада, што амаль не публічны, таму многія яго і не ведаюць напэўна. Вялікі патрыёт, вечная памяць…» — адгукнуўся Уладзімір Хільмановіч.

«Не было горшых часоў. Горай было хіба толькі пры царызме», — так выказаўся пра наш час прафесар Лепешаў у сваім апошнім інтэрв'ю.

Каментары16

Цяпер чытаюць

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства4

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства

Усе навіны →
Усе навіны

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

Скандальны беларускі футбаліст вярнуўся на радзіму. Але хапіла аднаго матча, і яго выганяюць з чарговай каманды

У Маскве заявілі, што ў Кіева згоды на перамір'е ніхто і не пытаецца. Хапае і рашэння Пуціна8

Як часта трэба правяраць зрок? Тлумачыць галоўны доктар бальніцы

У Мінску ліквідуюць Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва4

Бельгія не будзе дэмантаваць свае ядзерныя рэактары4

На неадэкватнага пасажыра, які так спяшаўся ў Смаленск, што пабіўся з аховай метро, завялі крыміналку11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства4

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць