Літаратура1111

Нобелеўская прэмія па літаратуры прысуджана французу Патрыку Мадыяно за жыццё ў акупацыі

Такое рашэнне абвясціў сёння Нобелеўскі камітэт.

Літаратар удастоены ўзнагароды «За мастацтва памяці, з якім ён раскрывае самае няўлоўнае ў чалавечым лёсе і паказвае жыццё ў акупацыі»

Мадыяно быў сярод фаварытаў у каціроўках букмекераў. Сёння раніцай Ladbrokes ацэньваў яго шанцы з каэфіцыентам 11,0, столькі ж даючы сірыйцу Адонісу і албанцу Ісмаілу Кадарэ. Галоўным фаварытам лічыўся кеніец Нгугі Ва Тхіёнга (4,50), на другім месцы іішоў Харукі Муракамі, сярод фаварытаў была таксама беларуска Святлана Алексіевіч (Ladbrokes даваў ён трэцяе месца).

Патрык Мадыяно нарадзіўся 30 чэрвеня 1945 г. у Булоні Біянкуры, бацькам хлопчыка быў камерсант з старажытнага яўрэйскага роду з Тасканы, маці — фламандская актрыса. Бацькі пазнаёміліся восенню 1942 гады ў акупаваным немцамі Парыжы, у лютым 1944 года яны пажаніліся.

Практычна ўсе творы пісьменніка аўтабіяграфічныя і (або) звязаны з тэмай акупацыі Францыі падчас Другой сусветнай вайны.

У сваім інтэрв'ю ў кастрычніку 1975 г. Мадыяно прызнаваўся, што ён «апантаны перадгісторыяй, мінулым», а «мінулае — ганебная эпоха акупацыі».

Мадыяно жанаты, мае дзвюх дачок, яго творы не раз экранізаваліся.

***

Нагадаем, што лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі ў галіне фізіялогіі і медыцыны 2014 у панядзелак былі названы Джон О'Кіф, і нарвежскія вучоныя жонка і муж Май-Брыт і Эдвард Мозэры. Прэмія будзе ўручана ім за даследаванні клетачнай біялогіі галаўнога мозгу — за вывучэнне нейрафізіялагічных механізмаў арыентацыі ў прасторы (унутранае GPS).

Лаўрэатамі ў галіне фізікі ў аўторак сталі японскія навукоўцы Ісаму Акасака, Хірошы Амана (універсітэт Нагоі) і Судзі Накамура (Універсітэт Каліфорніі, Санта-Барбара) за вынаходніцтва эфектыўных блакітных святлодыёдаў.

Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміяй па хіміі сталі амерыканскі навуковец Эрык Бетцыг і нямецкія вучоныя Штэфан Хэль і Уільям Мёрнер за «распрацоўку флуарэсцэнтнай мікраскапіі».

У пятніцу а 12-й назавуць лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, а ў наступны панядзелак — прэміі па эканоміцы.

Каментары11

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць