Улада22

Прадстаўнік ДНР: Новая сустрэча кантактнай групы па Украіне пройдзе 5 верасня

Чарговыя кансультацыі ў межах кантактнай групы па Украіне пройдуць 5 верасня, паведамляе РИА Новости са спасылкай на «віцэ-прэм'ера» самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» (ДНР) Андрэя Пургіна паводле вынікаў закрытых перамоў, якія прайшлі ў Мінску ў панядзелак. 

Паводле яго слоў, будуць абмяркоўвацца захады па спыненні агню і магчымасць абмену заложнікамі згодна з формулай «усіх на ўсіх». Пургін адзначыў, што прапановы ўкраінскага боку на кансультацыях былі «даволі вялікія, іх трэба разглядаць, вывучаць і чытаць». «Таму ў нас узяты тайм-аўт, мы не аднаасобна прадстаўляем рэспублікі (ДНР і ЛНР), гэта значыць у нас ёсць шмат людзей, спецыялістаў, з якімі мы павінны разгледзець прапановы Кіева і, магчыма, знайсці там нейкія пункты, з якімі мы згодныя, на тэму якіх мы гатовыя весці перамовы, і пункты, якія для нас непрымальныя», — сказаў Пургін. 

Украінскі бок, адзначыў ён, «мабыць, таксама знойдзе штосьці, нейкія пункты, магчымыя для абмеркавання». 

«І калі гэтыя пункты ў нас супадуць, то мы будзем абмяркоўваць менавіта гэтыя бачанні», — заявіў Пургін. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ні Кіеў, ні самаабвешчаныя рэспублікі не гатовыя выносіць «на шырокую аўдыторыю» пэўныя пункты, пра якія ідзе гаворка. 

Сустрэча кантактнай групы ў фармаце Украіна — Расія — АБСЕ прайшла ў Dipservice Hall (Дом прыёмаў) у Вайсковым завулку ў Мінску. Ад украінскага боку ў перамовах удзельнічае былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, расійскага — пасол РФ у Кіеве Міхаіл Зурабаў, АБСЕ — афіцыйны прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ па пытаннях урэгулявання сітуацыі ва Украіне Адэльхейд Тальявіні. 

У пасяджэнні таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі самаабвешчаных «Данецкай народнай рэспублікі» і «Луганскай народнай рэспублікі» Андрэй Пургін і Аляксей Каракін. Перад пачаткам перамоў яны паведамілі журналістам, што збіраюцца патрабаваць прызнання Кіевам асаблівага статусу тэрыторый ДНР і ЛНР, а таксама спынення ваеннай аперацыі для правядзення свабодных выбараў кіраўнікоў і дэпутатаў гэтых рэспублік.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»73

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Усе навіны →
Усе навіны

Мерц заявіў, што ЗША больш не «краіна магчымасцяў». Сваіх дзяцей ён бы туды не адпраўляў6

Рабога сусліка ў Беларусі заўважылі ў нечаканым месцы

Прэзідэнт Фінляндыі: ЗША не могуць сабе дазволіць выйсці з НАТА, што б ні гаварыў Трамп

Google у тры разы скарачае аб'ём бясплатнага «воблака» для новых карыстальнікаў6

Стваральнік «Куфра»: Цяпер не час пытацца, што Ціханоўская можа зрабіць для цябе. Пытанне, што можаш зрабіць ты15

Што за падлеткавы мем з Чарамшою? Абсурд нейкі15

Апошняй перарэгістрацыі не прайшлі каля 80 пратэстанцкіх суполак і адна місія1

У Мінску з’явілася новая гарадская скульптура — з рыбаком, паляўнічым, катом і сабакам9

У Быдгашчы паляка судзяць за шпіянаж. Ён ездзіў са знаёмым у Беларусь і падвяргаўся допыту на мяжы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»73

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць