Свет2121

Кіеў: Расійскую гуманітарку на мяжы будуць перагружаць у машыны Чырвонага Крыжа

Расійскія грузавікі з гуманітарнай дапамогай жыхарам Данбаса не павінны перасячы ўкраінскую мяжу — пра гэта Бі-Бі-Сі Украіна заявіла крыніца ва ўкраінскім урадзе.

Па словах суразмоўцы, прадстаўнікі Украіны і Чырвонага Крыжа павінны атрымаць груз і адвезці яго далей.

Зараз украінскі бок шукае неабходную для гэтага колькасць грузавікоў і кіроўцаў.

Раней прадстаўнікі расійскай улады паведамілі, што з Масквы ва ўсходнюю Украіну адправіліся калона з 300 грузавікоў «гуманітарнай дапамогі».

Былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, якога цытуе «Інтэрфакс-Украіна», заявіў, што калона перасячэ расійска-ўкраінскую мяжу ў Харкаўскай вобласці.

У сваю чаргу спікер інфармцэнтра РНБА Андрэй Лысенка заявіў сёння на брыфінгу ў Кіеве, што несертыфікаваная Чырвоным Крыжам калона гуманітарнай дапамогі на тэрыторыю Украіны не трапіць.

Па словах спадара Лысенкі, на працягу тыдня эксперты Чырвонага Крыжа павінны вызначыць патрэбы грамадзян усходніх абласцей Украіны ў дапамозе, і толькі пасля гэтай ацэнкі будзе арганізавана аказанне дапамогі.

«Пакуль не будзе прынята рашэнне адносна колькасці, месца прызначэння, і маршруту дастаўкі гуманітарнага грузу, ва Украіне ён не з'явіцца», — сказаў Лысенка.

Каментары21

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»12

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Усе навіны →
Усе навіны

Мацкевіч лічыць, што Офіс Ціханоўскай падарваў свой аўтарытэт тым, што не ўдзельнічаў у яго гульні33

ЗША ўвялі санкцыі супраць беларуса — Махамеда Алі Талібава4

Коля Лукашэнка сядзеў побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы21

352 тысячы загінулых расійскіх вайскоўцаў — новая ацэнка страт за чатыры гады поўнамаштабнай вайны10

Аўтобусны перавозчык рэкламуе туры з Мінска ў Крым з прыемнай зніжкай. Каментатары ацанілі3

Ціханоўская: Сэнс сённяшняй даты не ў парадах і вайсковай тэхніцы на вуліцах10

Хакеры з Беларусі ўзламалі сетку польскіх медлабараторый2

Новая мода — «вушы эльфа». Што гэтае такое, як выглядае і як таго дасягнуць3

Трамп выказаў гатоўнасць накіраваць дэлегацыю ў Маскву для перамоваў па Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»12

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць