Служба бяспекі Украіны (СБУ) заявіла аб затрыманні групы баевікоў, якія ўдзельнічалі ў сутыкненнях з сілавікамі пад Славянскам.
Як паведамляецца на сайце СБУ ў нядзелю, спецаперацыю, у выніку якой былі затрыманыя чацвёра баевікоў, украінскія сілавікі правялі ў суботу. Быў затрыманы, у тым ліку, кіраўнік групы Яўген Невара па мянушцы «Качагар» і яго памочнік Уладзімір Быстрыцкі па мянушцы «Архар». СБУ заяўляе, што яны маюць дачыненне да знішчэння ваеннай тэхнікі, а таксама да нападаў на ўкраінскіх вайскоўцаў, у выніку якіх дзясяткі сілавікоў загінулі і атрымалі раненні. У затрыманых канфіскавалі зброю і боепрыпасы.
«Група на тэрыторыі Славянскага раёна <…> знішчыла адну БМП, тры БТР, восем аўтамабіляў «Урал» і «Хамер» Узброеных сіл Украіны», — гаворыцца ў паведамленні.
СБУ таксама абвінавачвае затрыманых у арганізацыі выбуху чыгуначнага шляху ў перагону станцый Букіна-Святагорск. Свае дзеянні, як удакладняецца ў паведамленні, баевікі здымалі на відэа.
-
Джыл Байдэн заявіла, што падчас няўдалых перадвыбарчых дэбатаў з Трампам ёй падалося, быццам у яе мужа проста на сцэне здарыўся інсульт
-
Бранявік з кулямётам і верталёт у небе. Ахову Пуціна ў Астане беспрэцэдэнтна ўзмацнілі
-
Кітай з дапамогай штучнага інтэлекту ператварае сваю сістэму назірання ў інструмент «прагнастычнага» кантролю
Каментары