Учора адбыўся матч Беларусь — Расія (1:2), які выклікаў велізарны ажыятаж у Мінску. Шмат з тых, хто не трапіў на «Мінск-Арэну», прыйшоў заўзець за каманду ў «Арэну-Сіці» і ў так званыя «Зоны гасціннасці», у тым ліку каля Палаца спорта.
Аматараў хакея з расфарбаванымі тварамі і беларускімі сцягамі ў руках было вельмі шмат, і сваю каманду яны падтрымлівалі гучнымі крычалкамі. Хакейныя двубоі Беларусь — Расія заўсёды выклікаюць ажыятаж.
Каментары