Здарэнні1919

У дачыненні да балерыны Валачковай распачалі справу. Абвінавачваюць у занятку прастытуцыяй

Падставай для завядзення справы, са слоў адваката Жорына, паслужыла тэлефонная размова Валачковай, падчас якой яна нібыта прапаноўвала аказаць інтымныя паслугі. На аўдыёзапісе жанчына кажа, што на карпаратыве выканае свае найлепшыя песні ў найлепшых строях. Пасля чаго абмяркоўваецца пытанне аб «культурнай праграме» ў лазні. Адвакат Сяргей Жорын сцвярджае, што па яго звароце маскоўская паліцыя распачала ў дачыненні да былой салісткі Вялікага тэатра балерыны Анастасіі Валачковай адміністрацыйную справу.

Сяргей Жорын, адвакат (у інтэрв'ю РІА Новості): «Сёння я атрымаў ад намесніцы кіраўніка паліцыі па ахове грамадскага парадку аддзела МУС па раёне Шчукіна вызначэнне аб завядзенні ў дачыненні да Валачковай адміністратыўнай справы па артыкуле 6.11 КаАП РФ — «занятак прастытуцыяй»».

Балерына выкліканая ў паліцыю для дачы тлумачэнняў на 5 траўня. Сама Валачкова сітуацыю, якая склалася, пакуль не каментуе. Аднак яе піяр-менеджар назвала ўсё «бязглуздзіцай».

Сяргей Жорын, адвакат (у інтэрв'ю «Камсамольскай праўдзе»): «Вы ведаеце сутнасць гэтай сітуацыі? Ёсць афіцыйны запіс, ён даступны ў Інтэрнэце, дзе Валачкова размаўляе з меркаваным замоўцам свайго выступу. Вы можаце гэты запіс паслухаць. У рамках расследавання, я спадзяюся, будзе праведзена экспертыза голасу. Калі пацвердзіцца, што гэта голас Валачковай, яе спытаюць, з кім і пра што яна дамаўлялася. З гэтага тэлефоннага запісу вынікае, што адзін удзельнік размовы прапануе свайму суразмоўцу інтымныя паслугі. Калі пацвердзіцца, што гэта Валачкова, хай яна растлумачыць, што яна мела на ўвазе … Калі не яе голас, тады пытанняў да яе няма.Дарэчы, нядаўна Анастасія называла палітычнымі прастытуткамі тых, хто адмаўляецца ад сваіх словаў. Я хацеў бы даведацца, Валачкова будзе адмаўляцца ад сваіх слоў ці не».

Нагадаем, Анастасія Валачкова нядаўна прэзентавала кліп на кампазіцыю «Буду з табой». Відэа балерына прысвяціла каханаму. Глядзіце відэа.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду13

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі16

МЗС Украіны: Беларусь робіцца саўдзельніцай расійскага ядзернага шантажу2

Беларусь увайшла ў спіс краін свету з самай нізкай нараджальнасцю8

Блогер Улад Бумага выйграў суд за брэнд і ашчадзіў грошы1

На Блізкім Усходзе ёсць краіна, якая ад блакады Армузскага праліва толькі выйграла6

У Ваўкавыску прадавачка мяккіх цацак заявіла ў міліцыю пра крадзеж. Злодзей аказаўся нечаканы3

Севярынец і Дашкевіч атрымалі ордэны Пагоні БНР4

Беларускі ВУП упершыню сёлета перавысіў узровень мінулага года

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду13

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць