Дзярждэпартамэнт ЗША абвінавачвае Расію ў скажэнні фактаў аб рэальным стане спраў ва Украіне. У заяве Дзярждэпа абвяргаецца 10 сцвярджэнняў кіраўніцтва Расіі.
У прыватнасці, там адзначаецца, што, нягледзячы на заявы пра адвод войскаў ад украінскіх межаў, Расія працягвае захоўваць у гэтых раёнах ваенную групоўку колькасцю ў 35 тыс. — 40 тыс.
Акрамя таго, ведамства паведамляе, што ва Украіне арыштаваныя шматлікія падазраваныя ў падпарадкаванні разведвальнай дзейнасці, што большасць насельніцтва выступае супраць федэралізацыі.
Асобна вынесены абзац аб павышэнні Расіяй цаны на газ для Украіны.
«Дзеянні Расіі накіраваны на тое, каб паглыбіць эканамічныя праблемы і пакуты ўкраінскага народа і бізнесу», — мяркуюць у Дзярждэпе ЗША.
-
Джыл Байдэн заявіла, што падчас няўдалых перадвыбарчых дэбатаў з Трампам ёй падалося, быццам у яе мужа проста на сцэне здарыўся інсульт
-
Бранявік з кулямётам і верталёт у небе. Ахову Пуціна ў Астане беспрэцэдэнтна ўзмацнілі
-
Кітай з дапамогай штучнага інтэлекту ператварае сваю сістэму назірання ў інструмент «прагнастычнага» кантролю
Каментары