Свет22

Масгарсуд змякчыў пакаранне «Pussy Riot» на адзін месяц

 

Прэзідыум Масгарсуда змякчыў на месяц пакаранне ўдзельніцам панк-групы Pussy Riot, якія былі асуджаная на 2 гады зняволення за акцыю ў храме Хрыста Збавіцеля.

Масгарсуд прызначыў пакаранне Надзеі Талаконнікавай і Марыі Алёхінай ў выглядзе аднаго года 11 месяцаў пазбаўлення волі, а Кацярыне Самуцэвіч — 1 год 11 месяцаў ўмоўна.

Прэзідыум Масгарсуда пастанавіў выключыць з прысуду фармулёўку, што дзеянні асуджаных былі накіраваны «на распальванне нянавісці альбо варожасці». Такім чынам, прэзідыум Масгарсуда часткова задаволіў хадайніцтва абароны асуджаных удзельніц панк-групы. Суд пастанавіў выключыць з кваліфікацыі здзейсненага асуджанымі матыў нянавісці ў адносінах да сацыяльнай групы, з прычыны чаго знізіць ім пакаранне на адзін месяц. 

Раней паведамлялася, што Вярхоўны суд выявіў парушэнні ў прысудзе Надзеі Талаконнікавай і Марыі Алёхінай і адправіў яго ў прэзідыум Масгарсуда. У пастанове суддзі паказвалася, што ў прысудзе дапушчаныя шматлікія парушэнні. Пазней у прэзідыум Масгарсуда была адпраўленая і справа Кацярыны Самуцэвіч, асуджанай ўмоўна. 

Надзея Талаконнікава і Марыя Алёхіна выйшлі на свабоду 23 снежня 2013 года па амністыі за два месяцы да заканчэння тэрміну.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы5

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

«Відаць, што апоры развальваюцца». Стан аднаго з мінскіх мастоў цераз Свіслач выклікае трывогу1

«Перамогу «Цісы» ўспрымаю пазітыўна, але ёсць асцярогі». Беларусы, якія жывуць у Венгрыі, расказалі пра выбары і змену ўрада6

На Гомельшчыне паставяць аглядную вышку з відам на Чарнобыльскую АЭС2

У Браславе адмянілі фестываль з амаль 60‑гадовай гісторыяй3

Mak.by не сам прыдумаў замену «амерыкана», а купіў ужо гатовы брэнд3

Косткі, пер’е і вада ў фаршы. Беларусы скардзяцца на прадукцыю «Пятрухі»9

Самы карыкатурны злодзей Слоніма скончыў свой шлях у мясным штурме на Данбасе8

Трамп давёў колькасць спыненых войнаў да дзесяці8

У Бабруйску імпартазамясцяць дражэ M&M’s3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы5

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць