Свет66

На вуліцы М’янмы зноў выведзеныя войскі

Спэцназаўцы атачылі пагады Шведагон і Суле, ля якіх праходзілі верасьнёвыя дэманстрацыі. Узмацненьне рэжыму супала з канцом будыйскага посту і скіравана на прадухіленьне новых акцый пратэсту.

Празь месяц пасьля жорсткага разгону масавых дэманстрацый дэмакратычнай апазыцыі ў М’янме на вуліцы найбуйнейшага гораду краіны — Янгону — зноў выведзеныя ўрадавыя войскі.

Узброеныя жаўнеры атачылі пагады Шведагон і Суле, ля якіх праходзілі верасьнёвыя дэманстрацыі. Узмацненьне рэжыму супала з завяршэньнем будыйскага посту, і, як мяркуюць, скіравана на прадухіленьне новых акцый пратэсту.

Як паведамляе агенцтва Reuters, войскі трымаюць напагатове шпулі з калючым дротам, каб перакрыць вуліцы ў выпадку пачатку дэманстрацый.

Тым часам, на вуліцах пакуль няма ніякіх прыкметаў масавых акцый. Разам з тым у Янгоне нямала паломнікаў.

Жаўнеры выйшлі на вуліцы найбуйнейшага гораду М’янмы на наступны дзень пасьля сустрэчы лідэра апазыцыі Аунг Сан Су Джы з прадстаўніком ваеннага кіраўніцтва краіны генэралам Аунг Джы.

Аун Чы быў прызначаны на гэтую пасаду ў пачатку месяца, пасьля таго, як пасланьнік ААН Ібрагім Гамбары дабіўся арганізацыі дыялёгу між прадстаўнікамі хунты і апазыцыі.

Вестка пра гэту сустрэчы, падрабязнасьці якой невядомыя, была з радасьцю сустрэта жыхарамі краіны.

«Мы сапраўды натхнёныя гэтай навіной», — сказаў уладальнік чайнай лаўкі карэспандэнту Reuters. ‑‑ Я спадзяюся, што гэта пачатак пераменаў».

Усе папярэднія спробы наладзіць дыялёг паміж ваеннымі і апазыцыяй ні да чога не прывялі.

У мінулым месяцы войскі ўжылі сілу для задушэньня антыўрадавых дэманстрацый, якія працягваліся некалькі дзён. Паводле кіраўніцтва М’янмы, тады загінулі 10 чалавек. Аднак правабаронцы і дыпляматы схільныя лічыць, што гэта лічба істотна заніжана.

Па некаторых ацэнках сотні чалавек яшчэ знаходзяцца ў турмах.

Паводле Бі-Бі-Сі

Каментары6

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць