Грамадства22

У Беларусі пачынаецца чарговая прызыўная кампанія

Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы.

17 кастрычніка набыў моц указ «Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыве, і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу ў кастрычніку — снежні 2007 г. і студзені 2008 г.», падпісаны напярэдадні прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

У адпаведнасці з гэтым нарматыўным прававым актам у кастрычніку — снежні 2007 года і студзені 2008 года на тэрміновую ваенную службу будуць прызваны грамадзяне Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзяне прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.

Прэзідэнт даручыў ураду, абласным, Мінскаму гарадскому выканаўчаму камітэтам забяспечыць выкананне мерапрыемстваў, звязаных з прызывам грамадзян на тэрміновую ваенную службу.

Накіраваць прызваных на тэрміновую ваенную службу грамадзян ва Узброеныя сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні краіны Міністэрства абароны павінна да 1 лютага 2008 года.

Указам устаноўлена, што пацярпелыя ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС грамадзяне, прызваныя на тэрміновую ваенную службу, накіроўваюцца ў воінскія часці і фарміраванні, якія не знаходзяцца на радыеактыўна забруджаных тэрыторыях, і прызначаюцца на ваенныя пасады, не звязаныя з работамі па эксплуатацыі крыніц іанізуючага выпраменьвання, звышвысокіх частот і работамі з кампанентамі ракетнага паліва.

Інфармацыю аб выніках прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу ўрад абавязаны прадаставіць прэзідэнту да 20 сакавіка 2008 года.

БелаПАН

Каментары2

Цяпер чытаюць

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV4

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV

Усе навіны →
Усе навіны

У шведскім Гётэборгу выпусцілі на маршрут першы беспілотны аўтобус. Праз гадзіну ён сутыкнуўся з трамваем1

МАЗ паказаў свой новы прыгарадны аўтобус3

Расійскі мільярдэр збег з Расіі праз Беларусь, зняўшы вялікую суму грошай9

Нацбанк патлумачыў, навошта ўвялі патрабаванне геалакацыі пры ўваходзе ў інтэрнэт-банкінг4

У «Дукорскім маёнтку» патлумачылі, чаму ў іхнім заасадзе не ўсе жывёлы выглядаюць прывабна

Сілавікі запусцілі чат-бот для даносаў. Цяпер бондаравец Юспа стаў частым госцем на міліцэйскіх гутарках3

На Мінскім моры адкрыюць «Порт» — новую зону адпачынку1

У мінскія крамы завезлі свежыя беларускія маліны1

«Першыя 500 цэляў ужо на алоўку». Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм УСУ папярэдзіў Лукашэнку44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV4

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць