Здарэнні88

Страшнае ДТЗ на трасе Мінск — Мядзел: загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку аднагадовы хлопчык

Паведамленне пра дарожна-транспартнае здарэнне на 88 км трасы Р-58 Мінск — Мядзел паблізу в. Ерхі Вілейскага раёна паступіла ў 18.31 16 лютага.

Адбылося лабавое сутыкненне аўтамабіляў «Фольксваген Бора» і «Опель Зафіра», паведамляе 112.by

Як расказаў «Рэгіянальнай газеце» намеснік начальніка Вілейскага РАУС, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Андрэй Дударчык, які выязджаў на месца ДТЗ, аўтамабіль «Фальксваген-Бора», на якім ехалі пяць чалавек, занесла на праязной частцы і бокам вынесла на сустрэчную, па якой рухаўся «Опель-Зафіра». Усе спробы кіроўцы прадухіліць страшнае здарэнне былі безвыніковымі. Адбылося сутыкненне.

Усе, хто ехаў у «Фальксвагене», загінулі: кіроўца, яго родны брат, жыхар Мінска, жонка брата і іх малое дзіця. Хлопчыку 12 снежня споўніўся годзік. Васьмігадовая старэйшая дачка загінулых мужа і жонкі цяпер у цяжкім стане знаходзіцца ў рэанімацыі ў Маладзечанскай дзіцячай бальніцы.

«Хуткая» забрала ўсіх, каму магчыма было дапамагчы. Мужчына і жанчына, жыхары Мядзельшчыны, якія ехалі ў «Опелі-Зафіра», цяпер у Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Здарэнне магло адбыцца з-за дрэннага стану гумы. Пярэднія колы аўтамабіля «Фольксваген-Бора» былі ў нармальным стане, а заднія – зношаныя.

«Хутчэй за ўсё, менавіта гэта і стала прычынай здарэння, – лічыць Андрэй Дударчык. – Таму што дарожнае пакрыццё там нармальнае».

Каментары8

Цяпер чытаюць

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Ярмак сядзеў у СІЗА ў платнай камеры2

«Пражываю гэтую вайну разам з усімі». Распрацоўшчыца з'ехала ў Львоў яшчэ да ўсяго — і застаецца

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар22

Даляр апусціўся ніжэй за 2,75 рубля1

На ферме ў Слонімскім раёне работнікі з Непала спевамі сустракалі Караева ВІДЭА12

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах13

Золатава расказала пра Людмілу Чэкіну ў калоніі

Захад vs Усход. Чаму абласныя цэнтры так адрозніваюцца паміж сабой64

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць