Аўто44

Новыя аўтамабільныя пошліны пойдуць зусім не на рамонт дарог

Паводле дадзеных апублікаванага Закона «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2014 год», толькі 20% сабраных аўтамабільных пошлін будзе накіравана на рамонт дарог.

У бюджэт ужо забітыя меркаваныя зборы ад «дзяржаўнай пошліны» ў памеры 1,662 трлн рублёў. Але калі зазірнуць у выдаткі дзяржбюджэту адразу ўзнікаюць пытанні.

Так, згодна з рэспубліканскім бюджэтам, на дарожную гаспадарку ў 2014 годзе плануецца выдаткаваць 3,062 трлн рублёў, што амаль удвая больш, чым плануецца сабраць ад дзяржаўнай пошліны. Здаецца, усё як і распавядалі нам прадстаўнікі ўладаў. Але калі зазірнуць у бюджэт 2013 года, то там мы пабачым, што на аўтамабільныя дарогі ў мінулым годзе было накіравана 2,361 трлн рублёў. Дадамо сюды інфляцыю, якая толькі па афіцыйных дадзеных склала каля 15% за год і атрымаем лічбу ў 2,715 трлн рублёў. Іншымі словамі,

у параўнанні з 2013 годам фінансаванне дарог будзе павялічана на 347 млрд рублёў, што складае крыху больш за 20% ад таго, што плануецца сабраць. І гэта без уліку таго, што ў 2014 годзе істотна вырастуць і зборы з платных дарог Беларусі.

Калі ж зірнуць на структуру дарожных выдаткаў ў 2014 годзе, то тут ёсць істотныя змены. Аднак яны ўсё роўна не параўнаюцца з тымі лічбамі, якія заплацяць беларускія аўтамабілісты.

Так, на бягучы рамонт дарог пойдзе 550 млрд рублёў, што больш за ўзровень 2013 (476 млрд рублёў) усяго толькі на велічыню гадавой інфляцыі. Гэта значыць, рэальнага павелічэння фінансавання тут не будзе.

Значна будуць павялічаныя выдаткі на будаўніцтва і рэканструкцыю аўтамабільных дарог — 421,8 мільярда рублёў супраць 281,1 мільярда ў 2013 годзе.

Аналагічны рост адбудзецца і па пазіцыі «капітальны рамонт аўтамабільных дарог» - 431,5 млрд рублёў ў 2014 годзе супраць 175,3 млрд рублёў у 2013 годзе. Але нават калі не браць у разлік інфляцыю, то рэальны рост гэтых выдаткаў складзе ўсяго 396,9 млрд рублёў. Іншымі словамі, калі адняць інфляцыйную складнік, то мы зноў жа атрымаем названыя вышэй 20% ад усіх сабраных пошлін.

Адсюль пытанне,

а дзе дзеліся 80%? Адказ відавочны. Яны ўсе будуць у дарогах, але не пойдуць на павелічэнне іх фінансавання, як пра гэта гаварылася, а на замяшчэнне, каб зняць нагрузку з бюджэту.

Гэта значыць, па сутнасці пошліны толькі на 20% былі ўведзеныя для паляпшэння беларускіх дарог, а на 80% - для латання дзірак у бюджэце.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Ярмак сядзеў у СІЗА ў платнай камеры2

«Пражываю гэтую вайну разам з усімі». Распрацоўшчыца з'ехала ў Львоў яшчэ да ўсяго — і застаецца

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар22

Даляр апусціўся ніжэй за 2,75 рубля1

На ферме ў Слонімскім раёне работнікі з Непала спевамі сустракалі Караева ВІДЭА12

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах13

Золатава расказала пра Людмілу Чэкіну ў калоніі

Захад vs Усход. Чаму абласныя цэнтры так адрозніваюцца паміж сабой64

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць