Дык Чэйні быў віцэ-прэзідэнтам ЗША ад Рэспубліканскай партыі ў часы прэзідэнцтва Джорджа Буша-малодшага. Чэйні называлі самым уплывовым віцэ-прэзідэнтам у гісторыі. Інтэлектуал Чэйні моцна ўздзейнічаў на палітыку краіны — не толькі замежную, але і ўнутраную.
Чэйні належаў да стану неакансерватараў. А яны, як вядома, абараняюць традыцыйныя сямейныя вартасці. Таму вялікі розгалас атрымала інфармацыя, што ягоная дачка Мэры пабралася афіцыйным шлыюбам з жанчынай.
Другая дачка Чэйні, Ліз, цяпер балатуецца ў амерыканскі сенат ад кансерватыўнага штата Ваёмінг. Ліз Чэйні катэгарычна выступае супраць аднаполых шлюбаў.
Мэры раскрытыкавала сястру за крывадушша: маўляў, спачатку яна казала, што радуецца таму, што сястра знайшла сваё шчасце, а цяпер так супраць.
Чэйні-бацькі абараняюць Ліз: па іх словах, яна ветлівы чалавек, але супраць аднаполых шлюбаў выступала заўжды, і прынцыпова.
Каментары