Эканоміка66

Банкі рэзка павышаюць стаўкі па рублёвых укладах

Беларускія банкі рэзка павышаюць стаўкі па рублёвых дэпазітах насельніцтва і праінфармавалі пра гэта 11 верасня сваіх кліентаў.

Так, у прыватнасці, «Белаграпрамбанк», адзін з найбуйнейшых трымальнікаў дэпазітаў насельніцтва, аб’явіў павышэнне з 12 верасня працэнтнай стаўкі па рублёвым укладзе «Старт!» з фіксаванай працэнтнай стаўкай з 35 да 40% гадавых.

«Хоўм Крэдыт Банк» 11 верасня павысіў працэнтную стаўку па ўкладзе «Лёгкі выбар» з 35 да 39% гадавых (у выпадку размяшчэння дэпазіту на тэрмін 30 дзён), да 40% гадавых (пры ўмове размяшчэння ўкладу на тры месяцы), 41% гадавых (у выпадку размяшчэння ўкладу на 180 дзён).

У сваю чаргу «Альфа-Банк» (Беларусь) з 11 верасня павысіў фіксаваную стаўку па дэпазіце «Альфа-Хіт» з 33 да 38% гадавых (па ўкладзе на два месяцы), з 35 да 38% гадавых у выпадку размяшчэння дэпазіту на месяц.

У пачатку жніўня падчас пашыранага пасяджэння праўлення Нацыянальны банк Беларусі рэкамендаваў банкам захоўваць працэнтныя стаўкі па рублёвых укладах на прыцягальным узроўні (у раёне 35%), але не завышаць іх.

Цягам жніўня і ў пачатку верасня многія банкі прытрымліваліся названага ўзроўню працэнтных ставак.

Між тым эксперты ў пачатку верасня прагназавалі, што магчымы далейшы рост працэнтных ставак на грашовым рынку.

«Перадумовы для абясцэньвання курсу беларускага рубля існуюць, і, каб нейтралізаваць верагоднасць далейшага аслаблення курсу, можа спатрэбіцца новае павышэнне працэнтных ставак па ўкладах», — выказваў меркаванне эксперт Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) Дзмітрый Крук.

Рост працэнтных ставак можа адбыцца ў сувязі з магчымым нарастаннем націску на валютны рынак, мяркуе эксперт.

«Павялічваецца дэфіцыт у гандлёвым балансе, сітуацыя з экспартам калійных угнаенняў застаецца няпэўнай. Апрача таго, існуюць планы Расіі скараціць пастаўкі нафты ў Беларусь у чацвёртым квартале гэтага года», — канстатаваў Крук. Такім чынам, зазначыў эксперт, націск на валютны рынак восенню можа ўзмацніцца.

Варта зазначыць, што летам у Беларусі паскорыліся тэмпы зніжэння курсу беларускага рубля адносна долара. Калі за студзень-май курс рубля знізіўся адносна долара на 1,28%, то за першае паўгоддзе — на 2,57%, за студзень-ліпень — на 3,62%, за студзень-жнівень — на 4,9%.

Нацыянальны банк 11 верасня паведаміў, што ў верасні стаўка рэфінансавання застанецца на ранейшым узроўні (23,5% гадавых).

Пры гэтым у галоўным банку краіны зазначаюць, што падтрыманне нязменнай стаўкі рэфінансавання ў ліпені і жніўні «дазволіла аднавіць прырост тэрміновых рублёвых укладаў насельніцтва, зменшыць попыт на замежную валюту з боку насельніцтва і прадпрыемстваў, а таксама садзейнічала далейшаму запавольванню інфляцыйных працэсаў».

«Захаванне жорсткасці працэнтнай палітыкі будзе садзейнічаць падтрыманню стабільнасці на ўнутраным валютным рынку, забяспечыць высокі ўзровень даходнасці рублёвых дэпазітаў, які перавышае даходнасць дэпазітаў у замежнай валюце, што будзе садзейнічаць прытоку рублёвых зберажэнняў насельніцтва ў банкі», — зазначылі ў Нацбанку.

Нагадаем, да канца 2013 года было запланавана зніжэнне стаўкі рэфінансавання да 13–15% гадавых.

Каментары6

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты49

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска расказала, як у 68 гадоў пайшла гатаваць пончыкі ў амерыканскую кавярню Dunkin Donuts7

У Беластоку кліент пагражаў беларускаму таксісту з-за акцэнту. Справай зоймецца пракуратура1

Беларуска просіць чыгунку зрабіць жаночыя купэ — яна нарвалася ў дарозе на сэксуальна заклапочанага мужчыну29

Джорджа Мелоні наведае краіны Персідскага заліву для абмеркавання паставак нафты

Крама закупляла красоўкі па сем рублёў, а прадавала па 200 рублёў2

Кураняты таксама любяць, калі іх гладзяць

«Мы так затрахалі нашых заходніх партнёраў?» Прапагандысты лямантуюць пасля блакіроўкі іх каналаў у ютубе19

СМІ: Пры ўдары па танкеры расійскага «ценявога флоту» загінуў генерал ГРУ, які курыраваў дыверсіі і забойствы за мяжой2

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты49

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць