Эканоміка1919

Дварковіч — Сямашку: Затрыманне Баўмгертнера недапушчальнае. Расія дае толькі 18,5 млн т нафты

Кіраўніцтва Расіі працягвае лічыць непрымальнай сітуацыю з затрыманнем у Мінску гендырэктара кампаніі «Уралкалій» Уладзіслава Баўмгертнера.

Пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер РФ Аркадзь Дварковіч 5 верасня на сустрэчы ў Маскве са сваім беларускім калегам, першым віцэ-прэм’ерам Уладзімірам
Сямашкам.

Як паведамляе сайт расійскага ўрада, Дварковіч падкрэсліў, што
Баўмгертнер знаходзіўся ў Мінску і браў удзел у сустрэчы па 
запрашэнні прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча. Запрашэнне было адпраўлена «на падставе дамоўленасцяў на міжурадавым узроўні».

Аркадзь Дварковіч пацвердзіў, што Расія мае намер паставіць у Беларусь у 2013 годзе 18,5 млн. тон нафты і, зыходзячы з гэтага, будзе ўзгадняцца баланс на чацвёрты квартал.

Як зазначаецца ў паведамленні, віцэ-прэм’еры закранулі пытанне аб узаемаадносінах у сферы сельскай гаспадаркі. «Аркадзь Дварковіч зазначыў, што ў Расіі ёсць прэтэнзіі па якасці і бяспецы да шэрагу прадукцыі беларускай вытворчасці. Апрача таго, расійскія зацікаўленыя ведамствы зараз вывучаюць сітуацыю з рээкспартам прадукцыі з трэціх краін пад выглядам беларускіх тавараў», — зазначаецца ў паведамленні.

Віцэ-прэм’еры таксама абмеркавалі ход рэалізацыі сумесных праектаў па развіцці інтэграцыі расійскіх і беларускіх прамысловых прадпрыемстваў у сферы радыёэлектронікі, у касмічнай сферы, машынабудаванні, хімічнай галіне. Кансультацыі па гэтых кірунках і сустрэчы міжведамасных рабочых груп Расіі і Беларусі будуць працягвацца на наступным тыдні.

Пры гэтым Аркадзь Дварковіч падкрэсліў: «Узаемадзеянне па ўсіх пытаннях, якія абмяркоўваліся на перамовах, будзе залежаць ад развіцця сітуацыі ў цэлым».

Каментары19

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Выставілі на таргі McLaren, які везлі расіяніну, але канфіскавалі праз чатыры гады судоў. Стартавы кошт уражвае6

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі24

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго18

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

У Вільні шукаюць дзяцей у беларускамоўную групу садка4

Энергетычны крызіс, выкліканы атакай на Іран, толькі пачынаецца. Ён можа стаць самым цяжкім у гісторыі6

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць