Грамадства

Незалежную журналістку з Віцебска будуць судзіць

Віцебскую сябру ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Алену Сцяпанаву вінавацяць у парушэнні заканадаўства аб СМІ. У міліцыі мяркуюць, што Алена супрацоўнічае з замежным СМІ без акрэдытацыі.

9 ліпеня журналістка разам з адвакатам наведала Кастрычніцкі РАУС Віцебска, дзе старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Сяргей Вяракса азнаёміў яе з пратаколам.

Паводле дакумента, Кастрычніцкі РАУС завёў супраць яе адміністратыўную справу па арт. 22.9 ч. 2 КаАП. Міліцыянты сцвярджаюць, што Алена на працягу доўгага перыяду «ажыццяўляла прафесійную дзейнасць журналіста замежнага СМІ „Радыё Свабода“ без адпаведнай акрэдытацыі».

«У матэрыялах справы, якія перадаюцца ў суд, сярод доказаў ёсць і такія: маўляў, міліцыянты бачылі, што я прысутнічала ў судах над актывістамі і нешта запісвала ў сваім блакноце, — распавяла Алена. — Альбо нехта бачыў, што я званю па тэлефоне і расказваю пра падзеі „нявысветленым асобам“. З гэтага яны робяць выснову, што я супрацоўнічаю з Радыё „Свабода“…»

Журналістка адмовіліся даваць тлумачэнні, спаслаўшыся на арт. 27 Канстытуцыі, які дае чалавеку права не сведчыць супраць самога сябе.

У жніўні мінулага года Алене Сцяпанавай абласная пракуратура вынесла папярэджанне за супрацоўніцтва з «чэшскай рэдакцыяй Радыё „Свабода“». Хаця такога СМІ і не існуе, аспрэчыць санкцыю журналістцы тады не ўдалося.

12 ліпеня справу Алены будзе разглядаць Кастрычніцкі райсуд Віцебска, пачатак, а 15-й гадзіне. У выпадку прызнання журналісткі вінаватай ёй можа пагражаць штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічыняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»29

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

Японскі мастак распрацаваў прынты для льняной калекцыі Mark Formelle3

На станцыі метро «Плошча Леніна» з’явіўся эксперыментальны турнікет5

Сабаленка: Ні расіяне, ні беларусы, ні, канечне, украінцы не хацелі вайны26

Эсэ гэтай французскай феміністкі варта пачытаць і беларускім чыноўнікам27

«Апошні трактар ​​забярэ банк». Як фермер пабудаваў унікальны бізнэс, але праз 30 гадоў усё страціць12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»29

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць