1 мая сталічная Дзяржаўтаінспекцыя будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Асаблівую ўвагу інспектары ДАІ нададуць традыцыйнаму першамайскаму маршу ўздоўж праспекта Незалежнасці да парку імя Я.Купалы. Будзе ўзмоцнены кантроль за рухам калоны па пешаходных пераходах. Улічваючы вялікую колькасць святочных мерапрыемстваў у парках, дарожная міліцыя будзе таксама сачыць за выкананнем кіроўцамі правілаў прыпынку і стаянкі аўтамабіляў.
Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць уважлівымі на дарозе і карыстацца для паркоўкі спецыяльна прадугледжанымі для гэтага месцамі, не парушаючы правіл дарожнага руху і не ствараючы перашкод для руху іншага транспарту.
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары