Адзін з двух братоў, якія падазраюцца ў датычнасці да выбуху на фінішы бостанскага марафону, Тамерлан Царнаеў, быў паўтара гады таму ўключаны ў базу падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам, паведамілі журналістам амерыканскія ўлады.
Гэта было зроблена, пасля таго як расійскія органы бяспекі прыйшлі да высновы, што Царнаеў-старэйшы мог планаваць напад на тэрыторыі Расіі.
Аднак папярэдняе расследаванне ФБР не выявіла небяспекі Тамерлана для ЗША.
У сераду амерыканскія ўлады таксама пацвердзілі, што выбуховыя прылады былі прыведзеныя ў дзеянне з дапамогай дыстанцыйнага кіравання.
Пры гэтым самі прылады былі даволі простымі, і зрабіць выбух можна было, толькі знаходзячыся на адлегласці не больш за некалькі кварталаў ад бомбы.
У выніку выбухаў на фінішнай лініі бостанскага марафону на мінулым тыдні 15 красавіка загінулі тры чалавекі, больш за 260 атрымалі раненні.
Каментары