Эканоміка77

20-гадовая студэнтка адчыняе трэці хостэл у Мінску — фота

Чарговы міні-гатэль пад брэндам Traveler пачне працу 22 лютага ў Траецкім прадмесці.

Хутка ў Траецкім прадмесці адкрыецца хостэл Trinity — першая міні-гасцініца сталіцы з высакародным відам з акна. Гэта будзе ўжо трэці хостэл пад брэндам Traveler, а дырэктарам усіх пунктаў сеткі выступае 20-гадовая Ксенія Курусь.

Ныраем у адну з арак Траецкага прадмесця і хутка знаходзім трохпавярховы будынак па адрасе Старавіленская, 12. Цэлы пад'езд гэтага дома з 22 лютага зробіцца хостэлам Trinity. На першым паверсе міні-гасцініцы пакуль пануюць маўклівыя будаўнікі, а побач з лесвіцай штабялямі ляжаць матрацы. Таму мы, не затрымліваючыся, падымаемся на другі паверх. Тут у beta-версіі хостэла жывуць першыя пастаяльцы. Пакуль дзяўчаты-адміністратары запарваюць гарбату, дырэктарка хостэла Ксенія Курусь абмалёўвае бліжэйшую будучыню.

Адкрыццё хостэла запланавалі на канец лютага. Да гэтага часу даробяць першы паверх — і ў хостэле будуць месцы для 55 турыстаў. Тут ёсць шасці-, пяці-, чатырох- і трохмясцовыя нумары і «люкс». Кошты пачынаюцца ад $ 15 за самы густанаселены пакой і рухаюцца ўверх да $ 45 — за «люкс».

Усе стандартныя нішцякі ў Trinity прысутнічаюць — бясплатны wi-fi, настольныя гульні і гіды па горадзе. У перспектыве тут будзе більярд, настольны футбол і гульнявыя аўтаматы на трэцім паверсе. Бонусам да гэтага набору — кандыцыянеры ў некаторых нумарах ды дармовыя тосты з джэмам і мюслі з малаком на сняданак.

Але галоўны плюс — гэта само месца, у якім знаходзіцца хостэл. У адрозненне ад канкурэнтаў, з вокнаў Trinity бачныя рэшткі старога Менску, а ўсе гістарычныя каштоўнасці — у межах пешай даступнасці.

«Такое месца я шукала амаль паўгода, – распавядае Ксенія. – Быў яшчэ варыянт на Карла Маркса, але памяшканне аддалі пад кафэ, бо яны “раней прыйшлі” або нешта такое. Як знайшла гэты райскі кут? Калі ты робіш добрую справу, Сусвет табе дапамагае».

Наогул, Ксенія вельмі часта кажа пра дабро, любоў да сваёй справы і сусветную гармонію. Спачатку нават не верыцца, што такая рамантычная 20-гадовая дзяўчына адкрывае ўжо трэці хостэл за год. Але менавіта яна з праектам хостэла перамагла на конкурсе StartupWeekend у студзені 2012 года. А потым дамовілася з інвестарам, які вылучыў $ 50 тыс. на рэалізацыю праекта. У траўні Ксенія адкрыла першы хостэл у Чыжоўцы, у кастрычніку – другі на вуліцы Максіма Танка. Trinity – трэці па ліку.

Цяпер хостэл на Танка зачынілі і аб’ядналі з Trinity. Грошы на ўсе гэтыя праекты даваў бізнесовец Аляксандр Кныровіч, які займаецца будаўніцтвам. Па ходзе размовы разумею, чаму ён даверыў кіраванне хостэлам Ксеніі.

Працяг гісторыі глядзіце па спасылцы.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Ярмак сядзеў у СІЗА ў платнай камеры2

«Пражываю гэтую вайну разам з усімі». Распрацоўшчыца з'ехала ў Львоў яшчэ да ўсяго — і застаецца

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар22

Даляр апусціўся ніжэй за 2,75 рубля1

На ферме ў Слонімскім раёне работнікі з Непала спевамі сустракалі Караева ВІДЭА12

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах13

Золатава расказала пра Людмілу Чэкіну ў калоніі

Захад vs Усход. Чаму абласныя цэнтры так адрозніваюцца паміж сабой64

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць