Ежа1616

«Le Beaujolais Nouveau est arrivé!» — «Бажале нуво прыбыла ў Мінск!»

Самы дарагі бакал віна Бажале нуво каштаваў 1450 даляраў. У Мінску пакуль заплацілі 1 100 000 за бутэльку.

30 лістапада, хоць і не ў трэці чацвер, як належыць, а ў пятую пятніцу месяца, Бажале нуво прыбыла ў Беларусь. У Мастацкім музеі адбылося свята Бажале нуво, традыцыйнага французскага маладога віна, вырабленага з вінаграду гатунку гамэ.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі музей, амбасада Францыі, Беларуская асацыяцыя настаўнікаў французскай мовы, а таксама міжнароднае грамадскае аб’яднаннем «Тэатро». Дарэчы, свята віна было праведзена ў рамках выставы «Мастакі парыжскай школы з Беларусі», бо віно — неад’емная частка культуры Францыі, якая стала другой радзімай для Марка Шагала, Хаіма Суціна, Пінхуса Крэменя, Восіпа Любіча.

Аматараў віна сабралося няшмат. Мабыць, цана на квіток 150 тысячаў — была завысокай для беларусаў. Але тых, хто ўсё ж прыйшоў, чакала маса цікавостак: гэта і выступ вучаніц факультэта французскай мовы МДЛУ, і імпрэза ад «Тэатро», і дэгустацыя Бажале нуво — віна, якое, па словах беларускага самелье Аляксея Міхальчыка, вельмі цяжка дастаць у Беларусі.

Сапраўднай «зоркай» вечара стала з’яўленне амбасадара Францыі ў Беларусі Мішэля Рэнэры. Яму выпаў гонар адкаркаваць першую бутэльку Бажале нуво. Як высвятлілася, Мішэль Рэнэры прывёз з сабой свой, французскі штопар, але вырашыў скарыстацца наяўным беларускім. У выніку, як у той «Брыльянтавай руцэ», выйшла тэхнічная замінка. Адкаркаваць бутэльку ўдалося не адразу: Рэнэры і Міхальчык, які яму дапамагаў, наракалі на нязручную бутэльку, а канферансье — на штопар.

На этыкетцы другой бутэлькі Рэнэры пакінуў свой аўтограф, і яе амаль адразу прадалі на імправізаваным аўкцыёне. Пераможца заплаціў 1 100 000 рублёў. Усе грошы пойдуць у фонд музея.

Свята Бажале нуво — выдатны прыклад, калі добры маркетынг можа выратаваць нават не вельмі якасны прадукт. Справа ў тым, што з вінаграду «гамэ», які традыцыйна вырошчваюць у вобласці Бажале ў Бургундыі, віно атрымліваецца «так сабе». У адрозненне ад сваіх «калег» з Бургундыі ды Бардо, Бажале нуво не прыстасавана для вытрымкі, дрэнна захоўваецца ды амаль не мае ў сваім складзе танінаў. У той жа час Бажале нуво хутка выспявае, мае лёгкі прысмак з ягаднымі ды фруктовымі адценнямі ды смачнае зусім маладым, адразу пасля завяршэння ферментацыі.

Кемлівыя вінаробы Бажале ператварылі мінусы ў плюсы, а плюсы — у яшчэ большыя плюсы і заснавалі свята маладога віна Бажале нуво. Бажале нуво спраўляюць у трэці чацвер лістапада. Менавіта гэтым днём, пасля 12-й ночы, віно трапляе ў продаж. Гэты дзень устаноўлены спецыяльным законам. Сёння Бажале нуво святкуюць больш чым у 100 краінах свету. Францыя прасоўвае сваю культуру. Як сказаў «Нашай Ніве» Аляксей Міхальчык, Бажале нуво вырабляецца ўдвая больш, чым любых іншых вінаў Бардо ці Бургундыі, але праз сваю шалёную папулярнасць ды невялікую цану гэтае віно доўга не застойваецца на прылаўках.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было5

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус у Варшаве некалькі дзён пільнаваў злодзея, які скраў яго навушнікі. І ўрэшце вярнуў сваё — у касцёле4

Сям’і Маргарыты Ляўчук адмовілі ў крэдыце на жыллё ў Кіеве з-за таго, што яна беларуска35

Лукашэнка задаўся пытаннем: Павінен быць Нацыянальны гістарычны музей ці Нацыянальны музей24

Лукашэнка пра Трампа: Што ён за чатыры гады зробіць? Нічога10

«Гэта быў прытон». Муж і жонка ўзялі «забітую кватэру», уклалі ў яе 35 тысяч і цяпер жывуць бясплатна1

Экс-гулец зборнай Беларусі пра першую жанчыну-трэнера ў Германіі: Як яна будзе заходзіць у мужчынскую распранальню? Пастаянна грукацца?7

Іран зноў закрыў Армузскі праліў2

Замаразкі да мінус чатырох уначы і люты холад удзень, як для другой паловы красавіка. Сумны прагноз надвор'я на вялікія выходныя1

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было5

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць