Архіў

Аляксандра Бэргман

Здаецца, побач дзьве краіны, але пра сьмерць Аляксандры Бэргман я даведаўся толькі на другі дзень Зьезду беларусаў сьвету.

Хава (Эва) Кучкоўская, дачка Гірша-Мойшы і Цыны Кучкоўскіх з Горадні, нарадзілася ў рэвалюцыйным 1906-м у дзень Сьвята працы, калі па ўсёй імпэрыі адбываліся дэманстрацыі пад чырвонымі сьцягамі.

Яшчэ гімназісткаю яна, дачка загадчыка складу на гарадзенскай тытунёвай фабрыцы Шарашэўскага, стала камсамолкаю, падпольшчыцаю, а з 19 гадоў — камуністкаю. Горадня, Берасьце, Баранавічы, Вільня… У розных гарадох і мястэчках Заходняе Беларусі пад рознымі імёнамі яна выконвала даручэньні партыйнага кіраўніцтва. Яна была ідэйнаю камуністкаю: апынуўшыся ў СССР, папрасілася працаваць на завод, вывучылася на зваршчыцу; трапіўшы на восем год у ГУЛАГ, не расчаравалася ў камунізьме. Застаючыся дачкою свайго народу, яна для многіх стала ўзорам інтэрнацыяналісткі.

З пачатку 1960-х імя Аляксандры Бэргман стала прыцягваць увагу чытачоў беластоцкіх «Нівы» і «Беларускага календара». Яна адчула свой маральны абавязак пісаць пра тых, побач з кім прайшла яе рэвалюцыйная маладосьць і хто — у большасьці выпадкаў — быў ператвораны ў «лягерны пыл». Гэта былі людзі, якіх партыя прывабіла і ашукала. Яна пісала пра тых, пра каго ў БССР не пісалі адмыслова, — Тарашкевіча, Дварчаніна, Рак-Міхайлоўскага, Мятлу, Валошына… І пра тых, хто не паддаўся чарам бальшавізму і быў пракляты ў БССР «навечна», — найперш пра Антона Луцкевіча…

Для тых, хто пачынаў і пачынае вывучаць трагічную гісторыю Беларускае рэвалюцыйнае арганізацыі, беларускае сацыял-дэмакратыі, БСРГ і КПЗБ, артыкулы, манаграфіі і кнігі Аляксандры Бэргман зьяўляюцца незаменнымі дапаможнікамі.

І ня трэба думаць, што ў тагачаснай Польшчы, у якой жыла А.Бэргман, былі спрыяльныя ўмовы для дасьледчыкаў. «Старэйшы брат» сачыў за тымі публікацыямі. Ужо ў новых умовах аўтарка падзялілася ўспамінамі, як ёй даводзілася вяртаць імя А.Луцкевіча, якія перашкоды пры гэтым адольваць… Кніга пра Тарашкевіча мусіла доўга «адлежвацца» яшчэ і таму, што ў аўтаркі была «ня тая» нацыянальнасьць, а ў Польшчы з 1968 г. паднялася хваля паўафіцыйнага антысэмітызму…

Як піша Алена Глагоўская, пра турботы, зьвязаныя з публікацыяй сваіх прац, А. Бэргман напісала ўспаміны, якія яшчэ чакаюць выдаўца.

Яе пахавалі на Габрэйскіх могілках у Варшаве. Над яе дамавінаю прамаўлялі беларус Алесь Барскі і паляк, даўні дасьледчык беларускае праблематыкі Ежы Тамашэўскі.

У смутку схіляючы галаву перад памяцьцю Аляксандры Бэргман, мы ўшаноўваем нашу суайчыньніцу і выдатнага беларускага гісторыка.

Анатоль Сідарэвіч

Каментары

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты42

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Недалёка ад Армузскага праліва разбіўся яшчэ адзін амерыканскі самалёт4

Трамп хоча павялічыць вайсковы бюджэт ЗША адразу на 40%3

У Мінску памяняюць сістэму аказання хуткай медыцынскай дапамогі. Замест адной бальніцы будуць тры цэнтры1

У Нідэрландах знайшлі выкрадзены год таму з музея залаты дакійскі шлем — нацыянальную рэліквію Румыніі1

З 1 верасня ва ўсім мінскім наземным транспарце можна будзе разлічыцца карткай4

Зусім новы мост цераз Прыпяць паміж Лунінецкім і Столінскім раёнамі пабудуюць у наступным годзе

У бабруйскага зефіру з лінейкі здаровага харчавання праявіўся паслабляльны эфект

ЗША здолелі ўратаваць свайго пілота са збітага самалёта ў Іране. Але быў яшчэ і другі4

Былы генсак НАТА разглядаў магчымасць вываду войскаў альянсу з краін Балтыі, каб залагодзіць Пуціна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты42

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць