Меркаванні3535

Ня веру! альбо «Чисто по‑русски»

Чаму беларусы даюць інтэрвію «Рацыі» і «Эўрарадыё» па‑расейску? Піша Сяржук Вітушка.

Чаму беларусы даюць інтэрвію «Рацыі» і «Эўрарадыё» па‑расейску? Піша Сяржук Вітушка.

На мінулым тыдні на розных станцыях прагучала некалькі сюжэтаў – нібыта на розныя тэмы, але насамрэч усе пра адно. На Эўрарадыё Аляксандра Чалей распавядала пра адзінае тэставаньне. Некалькі чалавек здалі беларускую мову на сто балаў. Журналістка расшукала дзьвюх дзяўчат з тых, што здалі на сто, і ўзяла ў іх інтэрвію. А гаварылі тыя дзяўчаткі… па‑расейску. На тым жа Эўрарадыё Валеры Зуй распавядаў пра раскопкі ў Полацку. Кіраўнік раскопак радасна паведамляў пра ўнікальную знаходку – старажытны крыж, на якім выяўлены князь, што трымае на далонях храм. Але зноў жа распавядаў «чисто по‑русски». І што мяне ўжо зусім дабіла, на Радыё Рацыі ў праграме «Мэтраполітан» журналіст казаў пра спэктакль у Купалаўскім тэатры паводле п’есы Караткевіча «Калыска чатырох чараўніц», браў інтэрвію ў рэжысэра і выканаўца галоўнай ролі. На жаль, інтэрвію гучала не на мове Купалы і Караткевіча. І тады мне, як таму Станіслаўскаму, захацелася закрычаць: «Ня веру!»

Мой сябра сказаў мне, што журналісты рабілі ўсё слушна – яны павінны аб’ектыўна адлюстроўваць тую бядотную моўную сытуацыю, якая ёсьць у Беларусі. А я запярэчу са свайго практычнага досьведу такой алегорыяй. Хворы чалавек павінен ведаць свой дакладны дыягназ. Але доктар, акрамя горкіх лекаў, рэкамэндуе яшчэ стаць перад люстэркам і, не зважаючы на боль, расправіць плечы, рукамі расьцягнуць уласныя шчокі, зрабіць сабе ўсьмешку і сказаць «Усё будзе добра». Іншы раз мы павінны адыходзіць ад законаў клясычнай журналістыкі і ствараць міты. І ў першай і ў другой і ў трэцяй сытуацыі можна было знайсьці людзей, няхай не галоўных герояў, але тых, якія змаглі б даць інтэрвію па‑беларуску. Бо вельмі важна для радыё рабіць з беларушчыны прывабны вобраз.

Прашу разглядаць гэтыя думкі як запрашэньне да дыскусіі.

Каментары35

Цяпер чытаюць

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Ярмак сядзеў у СІЗА ў платнай камеры2

«Пражываю гэтую вайну разам з усімі». Распрацоўшчыца з'ехала ў Львоў яшчэ да ўсяго — і застаецца

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар22

Даляр апусціўся ніжэй за 2,75 рубля1

На ферме ў Слонімскім раёне работнікі з Непала спевамі сустракалі Караева ВІДЭА12

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах13

Золатава расказала пра Людмілу Чэкіну ў калоніі

Захад vs Усход. Чаму абласныя цэнтры так адрозніваюцца паміж сабой64

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць