К Ночи расстрелянных поэтов Змитер Дашкевич опубликовал стихотворение, написанное в ШИЗО
29 октября белорусы вспоминают трагическую дату — Ночь расстрелянных поэтов 1937 года. Бывший политзаключенный Змитер Дашкевич по этому поводу опубликовал стихотворение, написанное им в этом мае в ШИЗО колонии №14 в Новосадах под Борисовом.

«На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова. Яно было ў Бога на пачатку. Усё праз Яго сталася, і без яго нічога не было з таго, што сталася… І Слова целам сталася і пасялілася між нас, поўнае ласкі і праўды…»
Евангелле паводле Яна
«…сапраўды і ты з іх, бо і гаворка твая выдае цябе»
Евангелле паводле Мацвея
«Шмaт былo тaкix нapoдaў, штo cтpaцiлi нaпepш мoвy cвaю, тaк як тoй чaлaвeк пpaд cкaнaннeм, кaтopaмy мoвy зaймe, a пoтым i зyciм зaмёpлi. He пaкiдaйцe ж мoвы нaшaй бeлapycкaй, кaб не ўмёpлi!»
Францішак Багушэвіч
Слова
У час бядотны роспачы і болю
Ты Слова выракся, Камень, Пятро,
Хоць перад тым і прысягаў сабою,
Што за Яго ты пакладзеш нутро.
Так слова роднага ты зрокся, беларусе,
Калі сусед на крыж яго павёў,
Хоць галасіў табе прарок у скрусе:
«Ня кідай слова, каб ты сам ня ўмёр!»
Калі ж царова служка прашыпела:
«Гаворка выдае цябе твая!»,
Не доўга думаўшы, ты плюнуў у неба:
«Язык колхозный, он не для меня!»
А потым ты зірнуў у вочы Бога
І сам жахнуўся: што ж ты нарабіў,
Калі ад Слова выракся жывога —
І акупант к крыжу Яго прыбіў!..
Ды роднае не кінуў Тата Слова —
Яго з магілы Творца ўваскрасіў,
Каб ажылі ў ім душа і мова,
Каб ты, народ, заўжды ў Слове жыў!
І сёння Слова кожнага пытае:
«Пятро, мой брат, ці любіш ты мяне?!»
Што ты адкажаш — гэта я ня знаю…
Пятро ж заплакаў: «Я люблю цябе!»
Травень 2025, ізалятар, Навасады
Сейчас читают
«Восстановили общественный порядок, не уступив требованиям новых выборов». Что пишет Грокипедия о протестах, Лукашенко, языке и как делит наследие ВКЛ
Комментарии