Культура

Благотворительный фонд «Возвращение» объявляет конкурс для привлечения внимания к белорусскоязычной Википедии

Вікіпедыя — гэта энкцыклапедыя ў сеціве. У адрозненні ад папяровай энцыклапедыі, тут можна аператыўна ўносіць праўкі ў артыкулы.

На жаль, беларускамоўны сегмент Вікіпедыі прадстаўлены слаба.

Нас, беларусаў, больш за 9 мільёнаў, а артыкулаў па-беларуску створана толькі 77000 — сучасным правапісам і 54000 — класічным. Для параўнання, у літоўскай — 168000, польскай — 1074000, балгарскай — 168000, шведскай — 1947000 (!).

Нам ёсць да чаго імкнуцца.

У гэтых агулам 130 тысячах ёсць інфармацыя пра вядомых беларускіх спартоўцаў і пісьменнікаў, мастакоў і музыкаў, пра беларускія гарады і пасёлкі. Але няма пра меншыя вёскі, пра асоб, чые дасягненні не выйшлі за межы раёна. Але гэта не азначае, што пра іх не варта памятаць. Давайце створым артыкулы пра іх для Вікіпедыі, каб расказаць пра такіх людзей іншым.

Як пісаць?

Праверце на са сайце be.wikipedia.org, ці няма ўжо артыкула, які вы хочаце напісаць. І калі іх там не знойдзецца, смела пішыце. Але рабіце гэта па схеме, якую лёгка паглядзець на сайце Вікіпедыі.

Пра што пісаць?

Не трэба абмяжоўвацца толькі асобамі і населенымі пунктамі. Напішыце пра мясцовыя гістарычныя ці прыродныя помнікі, пра прадпрыемствы вашай мясцовасці, падзеі, якія адбываліся тут падчас паўстанняў, войнаў…

Калі ў вас няма схільнасці ствараць арыгінальныя артыкулы, пішыце на падставе раней напісанага ў газетах, кнігах. Але абавязкова пазначайце крыніцы інфармацыі. Калі гэта старонка ў інтэрнэце, пастаўце спасылку на яе.

Галоўнае, каб артыкулы былі нейтральныя, а звесткі дакладныя.

І не забывайцеся дадаваць фотаздымкі.

Куды пісаць?

Прысылайце свае артыкулы на электронную скрыню [email protected] з пазнакай «Вікіпедыя». У лісце пазначце, адкуль вы, колькі вам гадоў, нумар тэлефона.

Тры найбольш плённыя аўтары атрымаюць падарункі ад дабрачыннага фонду «Вяртанне» — электронныя кнігі.

Конкурс працягнецца да 25 снежня. Вынікі будуць падведзены да 25 студзеня 2015.

Па выніках артыкулы будуць правераны і з’явяцца на сайце Вікіпедыі.

Падрабязней пра правілы напісання артыкулаў для Вікіпедыі можна прачытаць тут.

Комментарии

Сейчас читают

Судьба Тихона Клюкача до конца не ясна1

Судьба Тихона Клюкача до конца не ясна

Все новости →
Все новости

Вэнс: Ни один из американских президентов не сделал для Украины больше, чем Трамп5

После атаки дронов горит нефтеперерабатывающий завод «Лукойл» в Нижегородской области3

Что с 23‑летним добровольцем и бывшим политзаключенным Тихоном Клюкачом? Вот что известно на данный момент2

Тайна оршанских подземелий: школьник провалился под землю и неожиданно открыл для ученых подземный лабиринт3

До уровня 2021 года: Пентагон объявил о сокращении бригад в Европе до трех2

Путин встретился с Си на площади Тяньаньмэнь6

Почему мужчины высыпаются, а женщины не высыпаются за то же время?1

Великобритания разрешила импорт дизельного и авиационного топлива из российской нефти

В Беларуси создадут туристический символ страны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судьба Тихона Клюкача до конца не ясна1

Судьба Тихона Клюкача до конца не ясна

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць