У сьпісе кандыдатаў на прэзыдэнцтва — спрэс партыйцы. Статкевіч, Колас, Вайтовіч не зарэгістраваліся паводле працэдуры, вызначанай «дзясяткай».
28 сакавіка скончыўся тэрмін рэгістрацыі прэтэндэнтаў на ўдзел у працэсе выбраньня адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў. (Ух, адразу й ня вымавіш!) Свае заяўкі на ўдзел у перадвыбарнай гонцы падалі толькі пяць чалавек: старшыні ПКБ Сяргей Калякін, АГП Анатоль Лябедзька, БСДГ Станіслаў Шушкевіч, вылучэнец ад «зялёных» і ПБНФ Аляксандар Мілінкевіч ды мала каму вядомы ўпырхлік Валер Грыцук, які некалі працаваў з фондам Лява Сапегі. Лёгка заўважыць: большасьць зарэгістраваных — людзі «Пяцёркі+». Астатнія засталіся за бортам, але па чыёй волі?
Няслушнымі выявіліся зьвесткі пра тое, што Мікола Статкевіч таксама трапіў у лік зарэгістраваных. «Мяне ў гэтым сьпісе няма», — кажа лідэр Эўрапейскай кааліцыі «Свабодная Беларусь». «Калі ня ўлічваць малавядомых экзатычных асоб, фактычна прагучалі толькі прозьвішчы чатырох кандыдатаў ад «Пяцёркі-плюс». А павінна было б быць чалавек 10—12». На думку Статкевіча, у працэсе вылучэньня адзінага кандыдата ёсьць дзьве хібы. Па-першае, ён ня ўлічвае магчымых дзеяньняў улады супраць патэнцыйнага кандыдата. «Рэгістраваць кандыдатаў фармальна — значыць даваць наводку ўладзе», — мяркуе Статкевіч. Другая хіба — тое, што гэты парадак не стварае дастатковай матывацыі для ўдзелу ў працэдуры вылучэньня патэнцыйных беспартыйных кандыдатаў. Але катастрофы ў тым, што адбылося, Мікола Статкевіч ня бачыць: «Калі недахопы ёсьць — іх трэба ліквідаваць. Пастаянна дзеючая нарада дэмакратычных сілаў павінна гэта зрабіць».
Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"
Каментары