Архіў

Каханачка

Гэты альбом — першы выпадак у Беларусі, калі запіс быў зроблены падчас канцэрту саліста і аркестру на 24-канальны магнітафон.

Нешта падобнае некалькі гадоў таму зьдзейсьніў Мікалай Скорыкаў, выдаўшы падвойны канцэртны альбом, але ў сэнсе тэхналёгіі ён саступае альбому Дарафеевай. Гэты апошні складаецца (за выняткам дзьвюх) зь беларускамоўных песень, якія знаходзяцца ў актыўным рэпэртуары сьпявачкі. Песьні дастаткова вядомыя, а таму варта казаць ня столькі пра іх, колькі пра тое, наколькі ўдала атрымалася выканаць іх з аркестрам.

Малады калектыў пасьпяхова справіўся з задачай, якая часам была вельмі няпростая, як хоць бы ў выпадку песьні «Рэдкі госьць» Ігара Паліводы, партытура якой выклікала шмат праблем у вядомага «Big Warsaw Band» Станіслава Фіялкоўскага, калі менавіта з гэтай песьняй Ірына заявілася ў 1999 годзе на конкурс у Зялёнай Гуры.

Альбом годна дэманструе творчы патэнцыял Ірыны Дарафеевай, якую нядаўна «БДГ» чамусьці паставіла ў шэраг «клонаў» расейскай папсы. Ну прабачце! Казаць пра нейкае падабенства Ірыны да безгалосых «фабрычных» дзяўчат аніяк не выпадае, калі слухаеш гэты дыск. Яна — самастойная беларуская сьпявачка, нават калі сьпявае па-расейску: інтанаваньне, голасавядзеньне — не канвэерныя! Да таго ж, большасьць песень напісаны беларускімі аўтарамі, якія ну ніяк не навучацца пісаць так дрэнна і шаблённа, як гэтаму навучыліся ўжо ў Расеі.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Закаханы Слухач

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць