Грамадства55

Аэравакзал у Гродне могуць прадаць за 100 тыс. рублёў

Даўгабуд чарговы раз выставяць на таргі, паведамляе «Вечерний Гродно». Яго і раней спрабавалі пусціць з малатка, але безвынікова.

Як распавяла намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Алена Агей, цяпер з’явілася магчымасць прадаць недабудаваны гмах аэравакзала на аўкцыёне з паніжэннем цаны да адной базавай.

Праўда, для гэтага неабходна выканаць наступны парадак: цана зніжаецца паэтапна на 20, 50 і 80%. Толькі пасля гэтага даўгабуд могуць прадаць па сімвалічным кошце.
Бліжэйшы аўкцыён запланаваны на 26 снежня. Цана лота вызначана ў 13,4 млрд рублёў.

Па словах суразмоўніцы, калі таргі адбудуцца і аэравакзал знойдзе сабе новага ўладальніка, апошні павінен будзе за 3 гады уцягнуць яго ў гаспадарчы абарот. Што тут будзе — судзіць складана, але ў народзе жартуюць: «Прамы авіярэйс да Масквы і казіно — чым не рашэнне праблемы даўгабуда?».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»59

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Расія рыхтуе «касмічны Пёрл-Харбар»11

Беларусы 25 гадоў лічылі гэты брэнд прысмакаў расійскім — і прынцыпова яго ігнаравалі12

Дрон ударыў па электрападстанцыі ў Белгарадзе. Частка горада засталася без святла

Што ўяўляе сабой Anubis — нямецкі аналаг «Шахеда» для Украіны4

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія40

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»59

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць