Культура22

Загад Лукашэнкі ў дзеянні: для слуцкіх паясоў выбіраюць упакоўку

Ад нядаўняга часу ў метро можна ўбачыць цікавую аб’яву: дзяржаўнае аб’яднанне «Дзяржмастацпромыслы» аб’явіла адкрыты публічны конкурс на «Стварэнне ўпакоўкі і (ці) пашпарта аналагаў, копій слуцкіх паясоў, а таксама сувенірнай прадукцыі «Слуцкія паясы».

З моманту, калі Лукашэнка ў сваім штогадовым пасланні нацыі ўзгадаў «культавы» беларускі прадукт, прайшло больш за 7 месяцаў. «Сёння ў доме практычна кожнага беларуса ёсць абраз. Мне хочацца, каб у кожнай іконы быў і слуцкі пояс. Мы пачалі па маім непасрэдным даручэнні да адраджэння аднаго з галоўных сімвалаў Беларусі — слуцкіх паясоў. Гэты праект-ўнікальны. У ім спляліся разам традыцыі, гісторыя, культура, тэхналогія і эканоміка. Мы не толькі павінны адрадзіць старажытны промысел, але і зрабіць яго сучасным брэндам, якія дазваляюць зарабляць валюту і якія прадстаўляюць Беларусь», — заявіў тады Лукашэнка.

І вось на сайце «Дзяржмастацпромыслаў» гаворыцца, што «Слуцкія паясы прызнаны ва ўсім свеце нацыянальнай рэліквіяй беларускага народа як унікальны від ручнога ткацтва і сімвал самавызначэння нацыі.

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца работа па адраджэнні тэхналогіі вырабу феномена беларускай самабытнасці — слуцкіх паясоў."

З 12 лістапада па 14 снежня любы можа даслаць сваю працу на конкурс. Прызавы фонд конкурсу — 40 мільёнаў беларускіх рублёў. 20 з іх атрымае пераможца ў першай намінацыі, па 10 за вертыкальную і гарызантальную ўпакоўку.

Тэхналогію вырабу ўжо аднавілі і рыхтуюцца да масавага выпуску сувеніраў з «персідскімі ўзорамі» ды «цвятком радзімы, васільком». Але ў такім выпадку паўстае яшчэ адно пытанне: ці будзе задзейнічаны адміністратыўны рэсурс, каб павесіць свежавытканыя паясы ў новай ўпакоўцы каля кожнага абраза?

Каментары2

Цяпер чытаюць

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося2

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка загінулага беларускага добраахвотніка патрабуе змяніць закон пра званне «Герой Украіны», якім нельга ўзнагародзіць замежнікаў4

У Еўрасаюзе 387 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства21

Украіна ўдарыла па аэрадроме ў Чалябінскай вобласці — пашкоджаны знішчальнікі Су-57 і Су-345

Беларус паказаў, дзе купляе неверагодна танную гародніну

«Калі яшчэ раз падымуць, адмовімся ад тура». Беларусы сутыкнуліся з падаражаннем авіябілетаў3

«Рысь», «Воля» і «Тарган»: у 92‑й асобнай штурмавой брыгадзе паказалі пухнатае папаўненне1

Ціханоўская пра адносіны Польшчы і Беларусі пасля вызвалення Пачобута: Мяч на баку Лукашэнкі3

Макрон ацаніў тролінг Трампа Карлам ІІІ наконт французскай мовы ў ЗША4

Трамп не хоча насіць бронекамізэльку з эстэтычных меркаванняў і не толькі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося2

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць