Навука і тэхналогіі1313

Выйшла першая беларуская гульня для смартфонаў-андроідаў

PaperHell — прыгоды маленькага намаляванага чалавека.

Уласнікі мабільных тэлефонаў і планшэтаў на базе аперацыйнай сістэмы Андроід могуць набыць у анлайн-краме прыладаў Google Play першую беларускую гульню пад назвай PaperHell.
Гэта слова можна перакласці як «папяровы чорцік».

«Простая і цікавая гульня з інтуітыўным геймплэем і яркай маляванай графікай! Збірайце ачкі і іншыя бонусы, ратуючыся ад падаючых зверху чырвоных монстраў! Мэта гульні — пратрымацца як мага больш і сабраць максімум ачкоў. А колькі пратрымаешся ты?» — напісана ў анатацыі. Кіраваць чалавечкам, намаляваным на аркушы сшытка, нескладана.

Дастаткова нахіляць мабільнік ці планшэт у розныя бакі і перыядычна націскаць на экран, каб герой падскокваў ці, наадварот, прысядаў.

Меню, сярод іншых моваў, зробленае і па-беларуску. Гульню распрацавала айчынная арт-студыя PRAS. На іх рахунку ўжо дзве праграмы для Андроідаў. Адна з іх — «Палівач», які дазваляе падлічыць свае выдаткі на беларускіх запраўках.

За сваю цяперашнюю навінку стваральнікі просяць $1,01.
Хто, на іх думку, будзе плаціць грошы за прыладу? «Гульню мы рабілі найперш для катэгорыі „амерыканскі падлетак 14-ці гадоў“. Такія людзі набываюць і будуць набываць гульні, — разважае дырэктар студыі PRAS Мікола Тамашэвіч. — У Беларусі, зразумела, мала людзей захоча купіць — мы прывыклі да халявы, хоць кошт складае ўсяго толькі 9 тысяч рублёў. Фактычна гэта ўсяго кошт адной гарбаты ў кавярні».

Чаму ж абраны такі незвычайны кошт — крыху больш за даляр? «Мы вырашылі, што $0,99 будзе найлепшым варыянтам, бо псіхалагічна лепш адчуваецца, але крыху памыліліся ў курсах і кошт стаў $1,01, — смяецца ён. —

Мы плануем выпусціць і бясплатную версію, але пакуль вырашылі ўсё ж праверыць гіпотэзу адной гарбаты».

Анлайн-крамы прыладаў для тэлефонаў перапоўненыя разнастайнымі праграмамі, але беларускіх сярод іх надзвычай мала. "Наша Ніва" некалькі месяцаў таму ледзь сабрала 12 карысных прыладаў для Андроідаў. Гульняў жа няма зусім. Ці зменіцца гэтая сітуацыя? «Рынак мабільных гульняў у Беларусі развіваецца, але перспектыўным яго назваць цяжка, бо беларусы моцна прывыклі да дармовага. У нас можна хіба што зарабляць на рэкламе, але гэта зусім не вялікія грошы.

Вось і атрымліваецца, што нашыя распрацоўшчыкі працуюць на еўрапейскія і амерыканскія кампаніі. Чакаць гульняў, арыентаваных на Беларусь, як і камерцыйных мабільных дадаткаў, у найбліжэйшы час не выпадае», —
падсумоўвае Мікола Тамашэвіч.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры9

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Учора днём па ўсёй краіне было не вышэй за +10°С

Марыхуана НЕ бясшкодная, паказваюць новыя даследаванні21

Трамп расказаў пра «вельмі добрую» размову з Пуціным і назваў сябе ініцыятарам перамір'я6

Рудая кошка, якая стала талісманам музея ў Віцебску, цяпер сустракае наведвальнікаў разам з кацянятамі ФОТЫ2

Трамп пераблытаў Украіну і Іран, ды так, што ўсіх скаланула17

У новы санкцыйны пакет Украіны ўвайшлі 11 беларускіх прадпрыемстваў і 16 грамадзян Беларусі. Сярод іх Шэйман і сыны Лукашэнкі3

Зумерка з Гродна папрасіла запрасіць яе на вяселле — беларусы адгукнуліся1

У Брэсце выпеклі рэкорднае хачапуры ФОТАФАКТ2

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры9

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць