Спорт

Будуць судзіць гомельскага фаната, які збіў заўзятара з Мінска

Следчым упраўленнем УСК па Гомельскай вобласці завершана расследаванне справы ў дачыненні да 20-гадовага жыхара абласнога цэнтра, які абвінавачваецца ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 147 (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання з хуліганскіх меркаванняў) і ч. 1 арт. 206 (рабаванне) Крымінальнага кодэкса.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, 25 сакавіка ў Гомелі абвінавачваны з хуліганскіх меркаванняў наўмысна нанёс 21-гадоваму жыхару Мінска два ўдары кулаком у твар і сарваў з яго шыі шалік з сімволікай футбольнага клуба «Дынама» (Брэст). Затым ён збіў мінчаніна з ног і нанёс яму не менш чым два ўдары нагой па галаве. Згодна з заключэннем экспертызы, пацярпеламу былі прычыненыя цяжкія цялесныя пашкоджанні ў выглядзе пералому касцей зводу чэрапа, кровазліцця ў вобласці правай скроневай долі. Пасля гэтага гамяльчанін выкраў раней сарваны шалік і збег.

Паводле слоў абвінавачванага, ён з’яўляецца футбольным заўзятара і шалік з сімволікай каманды-саперніцы забраў у якасці трафея.

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд. Падчас расследавання было ўстаноўлена, што трое жыхароў Гомеля, якія знаходзіліся ў адной кампаніі з абвінавачваным, з хуліганскіх меркаванняў нанеслі пабоі жыхару Барысава 1990 года нараджэння. Крымінальны пераслед у дачыненні да іх спынены ў сувязі з уваходжаннем у сілу закона аб амністыі. Яны пастаўленыя на прафілактычны ўлік у РАУС па месцы жыхарства.

Каментары

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў71

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро32

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку7

Расійскага дэпутата паслалі на тры літары на прэміі «Шансон года» ВІДЭА17

Беларуска схадзіла ў скандальны рэстаран «Паедзем паядзім» і паскардзілася на сапсаваную смажаную бульбу9

Жонка Макрона пра гады ў статусе першай лэдзі: Я ўбачыла чарнату свету, дурасць, злосць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў71

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць