Здарэнні2020

Звёў рахункі з жыццём у студэнцкім інтэрнаце

Студэнт-азербайджанец прычыну свайго ўчынку запісаў на тэлефон.

23-гадовы Фарыд навучаўся на гістарычным факультэце БДУ. Як паведаміў кіраўнік прэс-службы Упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў, хлопец скончыў жыццё самагубствам уначы на 11 мая.

Па словах Герасімава, малады чалавек рыхтаваўся да самагубства. Ён замкнуў дзверы ў пакой, завесіў фіранкі. Усе рэчы і адзенне расклаў па стосах.

На адным з іх была запіска, у якой Фарыд падрабязна распісаў, каму што перадаць пасля яго смерці. Астатнія ж рэчы ён наказаў аддаць у дзіцячы дом і бедным.
Яшчэ ў адной запісцы было адзначана, што прычыну свайго ўчынку малады чалавек запісаў на тэлефон. Але пакуль мабільнік знаходзіцца на экспертызе і следчыя не ведаюць, што гэта за запіс і на якой мове.

Суседзі Фарыда па пакоі паведамілі следчым, што малады чалавек часта наведваў гульнявыя клубы і нярэдка прайграваў у іх грошы. І апошнім часам ён быў чымсьці засмучаны — хадзіў пануры.

Устаноўлена, што каля двух гадоў таму студэнт спрабаваў парэзаць сабе вены. Прычына — непаразуменне з дзяўчынай.

Праз нейкі час пасля таго, як стала вядома пра самагубства, да інтэрната з’ехаліся прадстаўнікі азербайджанскай дыяспары. Гэта не адзіны прыклад такой салідарнасці прадстаўнікоў гэтага народа. Пасля таго, як нядаўна на мінскай кальцавой дарозе ў аварыі загінуў азербайджанец, на месца трагедыі з’ехаліся дзясяткі яго суайчыннікаў.

Паводле дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у Беларусі адзін з высокіх у свеце паказчыкаў па колькасці самагубстваў на 100 тысяч насельніцтва. У 2007 гэта лічба склала 57,5 выпадкаў. Побач з Беларуссю па гэтым паказчыку знаходзяцца толькі Расія, Казахстан, Шры-Ланка, Венгрыя.

***

Тэлефоны службы экстранай псіхалагічнай дапамогі

Кругласуткавая служба экстранай псіхалагічнай дапамогі «Тэлефон даверу»: 8 (017) 202-04-01

Рэспубліканская тэлефонная «гарачая лінія» па аказанні псіхалагічнай дапамогі непаўнагадовым, што трапілі ў крызісную сітуацыю: 8-801-100-16-11.

Каментары20

Цяпер чытаюць

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай4

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Усе навіны →
Усе навіны

Хто гэтыя людзі, якія масава расхвальваюць Лукашэнку ў каментарах? На гэтым тыдні яны масава павалілі ў Threads18

Вядомы лагатып цяпер будзе належаць сяброўцы Віктара Лукашэнкі4

Было мінус 20 градусаў, стала мінус 15. Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы ацаніў пацяпленне адносін з Мінскам2

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі24

«Проста хочуць быць Масквой. Бессэнсоўна, непрадуктыўна, неабгрунтавана». Мінчукі спрачаюцца наконт будаўніцтва кальцавой лініі метро16

На Камароўцы прадаецца саджанец за 350 рублёў. Што з яго можа вырасці?3

На дне палескага Князь-возера адшукалі замак «Венецыя» — капрыз Радзівіла10

Візіт Карла III у ЗША скончыўся. Трамп назваў яго найвялікшым каралём і адмяніў пошліны на шатландскі віскі3

УСУ чацвёрты раз атакавалі Туапсэ, гарыць марскі тэрмінал5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай4

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць