Вялізная фрэска ўпрыгожыць алтарную частку каталіцкага храма.
Вядомы італьянскі мастак Фабіа Нонес прыбыў у Гомель, каб агледзець памяшканне мясцовага касцёла, дзе ён плануе напісаць вялікую фрэску. Майстар распіша ўсю алтарную частку храма. Што будзе на карціне, настаяцель пакуль не кажа, пакідаючы для вернікаў невялікі сюрпрыз. Але галоўнай тэмай алтарнай іконы стане, безумоўна, Нараджэнне Найсвяцейшай Дзевы Марыі, расказалі ў гомельскім касцёле.
- Калі Бог блаславіць гэтую справу, то спадзяемся ўсё паспець да нашага храмавага свята, якое адзначаем 8 верасня. А пакуль мастак зняў меркі, абмеркаваў з намі кампазіцыю і будзе распрацоўваць праект, - кажа святар.
Як раней паведамляў сайт гомельскага касцёла, алтарны абраз храма хацелі распісаць айцы-бернардынцы з Літвы, вучні Фабіа Нонеса. Аднак манахі не ўсё ж не ўзяліся за такую маштабную працу і параілі звярнуцца да свайго настаўніка. Магчыма, яны будуць дапамагаць яму распісваць абраз.
Распачаць працу плануецца ў канцы ліпеня - пачатку жніўня гэтага года.
Каментары