Грамадства22

Назіральнікі АБСЕ прызналі выбары ў Расіі непразрыстымі

Прэзідэнцкія выбары ў Расіі прайшлі ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам, былі празрыстымі і канкурэнтнымі, заявіў 5 сакавіка на брыфінгу ў Маскве кіраўнік місіі назіральнікаў СНД Наўрыз Айдараў, паведамляюць расійскія СМІ.

«Міжнародныя назіральнікі ад СНД робяць відавочную выснову: у наяўнасці высокая палітычная актыўнасць інстытутаў грамадзянскай супольнасці, усіх удзельнікаў выбарчага працэсу, бесперашкоднае правядзенне імі мітынгаў і сходаў, аператыўнае рэагаванне органаў улады Расіі на іх прапановы, накіраваныя на ўдасканальванне нацыянальнага выбарчага заканадаўства», — заявіў Айдараў.

Паводле яго слоў, місія назіральнікаў СНД ацэньвае выбары «як празрыстыя, праведзеныя ва ўмовах адкрытай канкурэнцыі, галоснасці, якія адпавядаюць агульнапрызнаным дэмакратычным нормам».

Як паведамлялася, у складзе місіі назіральнікаў СНД працавала каля паўсотні прадстаўнікоў Беларусі. Функцыю каардынатара групы беларускіх назіральнікаў выконвала старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Сумесна з іншымі каардынатарамі ад краін і арганізацый СНД яна ўдзельнічала ў выпрацоўцы заявы місіі па выніках галасавання.

У той жа час місія назіральнікаў ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ і Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы ўказвае на адсутнасць роўных умоў для кандыдатаў у прэзідэнты.

«Назіральнікі адзначылі, што ўсе кандыдаты мелі доступ да СМІ, аднак прэм’ер-міністру (Уладзіміру Пуціну. — БелаПАН.) была прадастаўлена відавочная перавага перад яго сапернікамі ў гэтай сферы. Акрамя таго, у яго падтрымку былі задзейнічаны дзяржаўныя рэсурсы на рэгіянальным узроўні», — сказана ў прэс-рэлізе місіі.

У цэлым працэс галасавання ў дзень выбараў місія назіральнікаў БДІПЧ і ПАСЕ ацэньвае пазітыўна. Аднак, на іх думку, «працэс пагоршыўся ў ходзе падліку галасоў, які быў ацэнены негатыўна практычна на траціне выбарчых участкаў, дзе вялося назіранне, з-за працэсуальных парушэнняў».

Міжнародныя назіральнікі заяўляюць, што «выбары выявілі асноўнага пераможцу на аснове абсалютнай большасці без неабходнасці правядзення другога тура». У той жа час, падкрэсліваюць яны, у ходзе выбарчай кампаніі меліся абмежаванні і недахоп бесстароннасці.

Паводле апошніх звестак ЦВК Расіі, па выніках апрацоўкі 99,84% пратаколаў участковых выбарчых камісій Уладзімір Пуцін атрымаў 63,64% галасоў (42.576.420). На другім месцы — лідар Кампартыі Расіі Генадзь Зюганаў (17,19%, ці 12.281.530 галасоў), на трэцім — алігарх Міхаіл Прохараў (7,93%, 5.670.345), на чацвёртым -старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Уладзімір Жырыноўскі (6,22%, 4.446.609), на пятым — лідар партыі «Справядлівая Расія», былы спікер Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Сяргей Міронаў (3,85%, 2.753.798).

Каментары2

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць