Кіно

Застацца жывым і застацца чалавекам

У пракат выходзіць фільм «Сутычка».

Ад 26 студзеня ў кінатэатрах Мінска можна ўбачыць трылер Джо Карнахана «Сутычка» з Ліамам Нісанам у галоўнай ролі. У карціне герой адзін вымушаны процістаяць самой прыродзе: падзеі разгортваюцца на заснежаных прасторах Аляскі.

Час ад часу амерыканскія кінематаграфісты бяруцца за жанр «застацца ў жывых» і здымаюць стужкі, дзе чалавек або група асоб пасля катастрофы (часцей за ўсё авія) павінны змагацца за існаванне ў незнаёмых месцах.
Ядуць яны ягады або самастойна злоўленую рыбку, а вогнішча распальваюць, як першабытныя жыхары планеты. Мець зносіны бывае няма з кім — суразмоўцу замяняе фотаздымак каханай.
Акцэнт у фільмах робіцца на сілу чалавечага духу, але не толькі.

Напрыклад, у карціне «Жывыя» (заснаванай на рэальных падзеях) перад людзьмі, якія апынуліся ў гарах, паўстала маральная дылема: памерці з голаду ці звярнуцца да канібалізму. Фільм «На мяжы» з Энтані Хопкінсам і Алекам Болдуінам распавядаў, як два героі змагаліся не толькі з драпежным мядзведзем, але і адзін з адным. Бо яны былі закаханыя ў адну дзяўчыну, а смерць кожнага з іх можна было б спісаць на ўмовы тайгі… «Сутычка» Джо Карнахана злучыць у сабе шэраг падтэмаў. Тут будзе і вера героя ў магчымасць зноў абняць жонку, і процістаянне з драпежнымі звярамі, і ўзаемаадносіны людзей у няпростай сітуацыі.

Карціна з Ліамам Нісанам напэўна будзе адлюстроўваць (у даступнай, спрошчанай форме!) экзістэнцыйную праблематыку: як будзе паводзіць сябе чалавек у памежнай сітуацыі, твар у твар са смерцю, у каго ён ператворыцца?

Да гэтага адсылае і назва ў арыгінале: «The Grey» — у перакладзе «Шэры», што відавочна намякае на ваўчыную сутнасць чалавека. Аднак
дапамогуць выжыць герою не толькі звярыныя інстынкты, але і сапраўдныя чалавечыя якасці — вера, надзея, каханне.

Таксама з 26 студзеня ў пракат выходзіць гістарычная драма Стывена Спілберга «Баявы конь», камедыя «Вельмі небяспечная штучка» і два аўтарскія праекты — стужка-удзельнік Берлінскага кінафестывалю «Карыялан» і пераможца «Залатога глобуса» — «Нашчадкі» з Джорджам Клуні.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай12

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Усе навіны →
Усе навіны

Ад нядзелі ў Беларусь прыйдзе лета

«Ідэя — сэкс»: сацсеткі ў захапленні ад хлопцаў, якія на ўніверсітэцкім конкурсе прыгажосці выйшлі ў вышыванках17

Ціханоўская: Колькі нас ні душаць рэпрэсіямі, ні палохаюць — мы з вамі працягваем упарта рабіць беларускую справу10

Андрэй Пачобут вярнуўся ў фэйсбук

Хто гэтыя людзі, якія масава расхвальваюць Лукашэнку ў каментарах? На гэтым тыдні яны масава павалілі ў Threads19

Вядомы лагатып цяпер будзе належаць сяброўцы Віктара Лукашэнкі4

Было мінус 20 градусаў, стала мінус 15. Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы ацаніў пацяпленне адносін з Мінскам2

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі24

«Проста хочуць быць Масквой. Бессэнсоўна, непрадуктыўна, неабгрунтавана». Мінчукі спрачаюцца наконт будаўніцтва кальцавой лініі метро17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай12

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць