Індыя выказала гатоўнасць набыць акцыі ААТ «Беларуськалій». Аб гэтым заявіў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Манодж Кумар Бхарці.
«Зараз рашэнне па гэтым пытанні ў большай ступені залежыць ад урада Беларусі», — паведаміў дыпламат. Ён адзначыў, што перамовы працягваюцца.
Дыпламат таксама паведаміў, што ў стадыі перамоваў знаходзіцца і пытанне, якое датычыцца паставак у Індыю беларускіх калійных угнаенняў.
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары