Свет1414

Польскі дэпутат пагражаў публічна скурыць у сойме цыгарэту з марыхуанай

Януш Палікот і яго прыхільнікі выступаюць за легалізацыю ўжывання і захоўвання наркотыкаў.

Польскі дэпутат Януш Палікот пагражаў публічна скурыць у памяшканні сойма цыгарэту з марыхуанай, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы легалізацыі лёгкіх наркотыкаў.

Аднак замест гэтага толькі падпаліў араматычныя палачкі.

Януш Палікот і яго прыхільнікі выступаюць за легалізацыю ўжывання і захоўвання наркотыкаў. Прадстаўлены на разгляд сойма яго партыяй законапраект прадугледжвае беспакаранае захоўванне аж да 50 г канабіса, 1 г амфетаміну, какаіну і экстазі. Захоўванне не больш за 1 г гераіну таксама не будзе лічыцца злачынствам.

Па словах эксцэнтрычнага дэпутата, ужыванне марыхуаны — не такая ўжо шкодная справа. Парламентарый лічыць, што

легалізацыя лёгкіх наркотыкаў прывядзе да доўгачаканай лібералізацыі Польшчы.

Дэмарш палітыка выклікаў абуранасць з боку спікера парламента Евы Капач, якая паабяцала не дапусціць парушэння закона і паскардзілася на калегу ў пракуратуру.

У красавіку польскія ўлады змякчылі антынаркатычнае заканадаўства, дазволіўшы праваахоўчым органам вырашаць, заводзіць ці не крымінальную справу супраць асобаў, затрыманых з невялікай колькасцю наркатычных рэчываў. Аднак захоўванне наркотыкаў незалежна ад іх колькасці ў краіне дагэтуль забаронена.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць