Грамадства

Разгляд скаргі Алеся Бяляцкага прызначаны на 24 студзеня

Пра гэта жонцы Бяляцкага паведамілі сёння ў сталічным гарсудзе.

Разгляд касацыйнай скаргі праваабаронцы Алеся Бяляцкага ў Мінскім гарадскім судзе прызначаны на 24 студзеня. Пра гэта жонцы Бяляцкага паведамілі сёння ў сталічным гарсудзе.

9 студзеня яна прыйшла ў суд, каб атрымаць дазвол на спатканне з мужам. «Аднак там ёй сказалі, што ў суд ужо паступілі дакументы ў дачыненні да Бяляцкага, і разгляд яго касацыйнай скаргі прызначаны на 10 гадзін раніцы 24 студзеня», — паведаміў калега Бяляцкага Валянцін Стэфановіч.

Ён таксама нагадаў, што праваабаронцы сабралі амаль усю суму, неабходную для пагашэння ўрону, які нібыта нанёс дзяржаве асуджаны Бяляцкі. «Паводле звестак на 6 студзеня, на рахунак жонкі Бяляцкага паступіла 735 млн. 59 тыс. рублёў добраахвотных ахвяраванняў. Цяпер мы прапрацоўваем пытанне аб тым, як пералічыць гэтыя грошы дзяржаве — на які рахунак, як ажыццяўляецца працэдура і гэтак далей. Спадзяёмся, гэта паўплывае на рашэнне Мінгарсуда аб змякчэнні прыгавору Бяляцкаму», — зазначыў Стэфановіч.

Пры гэтым ён падкрэсліў: пагашэнне сумы шкоды, вызначанай судом, не азначае прызнання віны Алеся Бяляцкага.

Нагадаем, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі 24 лістапада быў прыгавораны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Ён прызнаны вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры на падставе часткі 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (утойванне даходаў у асабліва буйным памеры).

* * *

Зараз асуджаны праваабаронца ўтрымліваецца ў следчым ізалятары Жодзіна. Згодна з прысудам, Бяляцкі павінен выплаціць дзяржаве 757 млн. 526 тыс. 717 рублёў (каля 90 тыс. долараў) нібыта для кампенсацыі ўрону, нанесенага нявыплатай падаткаў.

Міжнародная дэмакратычная грамадскасць, кіраўніцтва Еўрасаюза, ЗША і шэрагу іншых краін лічаць вынесены праваабаронцу прысуд палітычна матываваным і патрабуюць ад улад Беларусі безумоўнага вызвалення Бяляцкага.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць