Свет4747

Беларускія спецслужбы здыскрэдытавалі яшчэ аднаго польскага дыпламата + відэа

У інтэрнэт выклалі фільм, пасля якога Варшава адклікала супрацоўніка палітычнага аддзела, адказнага за бяспеку прадстаўніцтва.

У інтэрнэце невядомыя размясцілі відэа, на якім — п’яны ў дым супрацоўнік палітычнага аддзела пасольства Польшчы ў Мінску Вітальд Місяк. Як піша «Газета выборча», Місяк быў адказным за бяспеку аб’екта.

Пасля з’яўлення відэа міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі прыняў рашэнне аб адклiканнi дыпламата. Місяк ужо прыбыў у Варшаву, дзе склаў тлумачэнні.

Як піша «Выборча», 13 снежня Місяк вячэраў з дыпламатамі з розных краін. На запісе рэстараннай камеры можна ўбачыць, што каля 23-й гадзіны ён устае з-за стала, хістаючыся, і падае на іншы стол.
У дадатак былі паказаны запісы Місяка, зробленыя з іншых камер. Рэстаранны запіс мог быць даступны толькі беларускім спецслужбам.

Місяк пацвярджае, што на відэазапісе — ён. Але сцвярджае, што яму ў часе вячэры хтосьці падліў у шклянку чагосьці такога, што прывяло яго да страты кантролю над сабой.

У тытрах да фільма на кепскай польскай мове, з русіцызмамі, сцвярджаецца таксама, што польскі дыпламат пабіўся і «згубіў службовыя дакументы» і «прызначаны для сакрэтных перамоваў тэлефон Blackberry».

Прадстаўнік польскага МЗС Марцін Басацкі гэты факт абверг. Паводле ягоных словаў, ніводзін польскі дыпламат у Мінску службовых тэлефонаў і дакументаў не губляў. Ён адзначыў, што міністэрства праводзіць праверку па факце фільма. Калі Місяк не дакажа, што яго атруцілі, яго звольняць са службы.

«Gazeta Wyborcza» называе фільм чарговай спробай беларускіх спецслужб здыскрэдытаваць польскую дыпламатыю.
Газета адзначае, што гэта не першы падобны інцыдэнт. Увогуле, заходнія дыпламаты разглядаюць Мінск як адну з самых цяжкіх і небяспечных пляцовак для дзейнасці.
Польшча выклікае асаблівы шал лукашэнкаўцаў, бо паслядоўна падтрымлівае беларускую культуру і прымае рэпрэсаваных у Беларусі ў сваіх навучальных установах.
Напрыклад, менавіта Польшча фінансуе адзіны незалежны і адначасова адзіны цалкам беларускамоўны тэлеканал «Белсат», яна выдзяляе таксама шмат стыпендый для беларускіх студэнтаў і аспірантаў. Варта нагадаць, што інцыдэнт з Місякам здарыўся пры канцы польскага старшынства ў ЕС. У часе папярэдняга венгерскага старшынства ў інтэрнэце быў распаўсюджаны ролік, у якім дыскрэдытавалі жонку пасла Венгрыі ў Беларусі. Як Венгрыя, так і Польшча шмат рабілі дзеля таго, каб еўрапейскія краіны дзейнічалі супраць беларускай дыктатуры адзіным фронтам.

Каментары47

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць