Улада22

Лукашэнка навучыць кіруючых работнікаў імпартазамяшчэнню

Удзел у семінары возьмуць усе вышэйшыя асобы краіны.

Пастаянна дзейны семінар кіруючых работнікаў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў на тэму «Імпартазамяшчэнне як важнейшы фактар дасягнення збалансаванага развіцця эканомікі Рэспублікі Беларусь» пройдзе 15–16 снежня пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі.

У мерапрыемстве прымуць удзел
вышэйшыя службовыя асобы краіны, кіруючыя работнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, Нацыянальнага сходу, Савета Міністраў, а таксама міністэрстваў і ведамстваў, прадстаўнікі судовых органаў, Генпракуратуры, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, кіраўнікі важнейшых сродкаў масавай інфармацыі.

Асноўная задача семінара
 — абмеркаваць канкрэтныя прапановы па інавацыйным развіцці дзяржавы, стварэнні ўмоў для забеспячэння рытмічнай работы прадпрыемстваў, мадэрнізацыі вытворчасці ў мэтах імпартазамяшчэння і нарошчвання выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі.

У цэнтры ўвагі, у тым ліку на практычных занятках у вучэбных групах, будуць такія тэмы, як стымуляванне прыцягнення прамых замежных інвестыцый для структурных пераўтварэнняў эканомікі, развіццё дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў рабоце па імпартазамяшчэнню і стымуляванню экспарту, уключэнне ў гэты працэс малога бізнесу.

Плануецца таксама абмеркаваць пытанні больш эфектыўнага выкарыстання навуковага патэнцыялу рэспублікі і практычнага ўкаранення навукова-тэхнічных распрацовак.
Асобная ўвага будзе ўдзелена сучасным метадам менеджменту і маркетынгу з выкарыстаннем iнфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій; падатковаму рэгуляванню дзейнасці экспартаарыентаваных прадпрыемстваў; сістэме дзяржаўнай падтрымкі экспарту ў форме страхавання экспартных крэдытаў, а таксама мэтавага крэдытавання экспарту; развіццю вытворча-тэхналагічнай кааперацыі беларускіх і замежных кампаній, размяшчэнню на тэрыторыі краіны філіялаў замежных прадпрыемстваў.

Асноўная частка семінара пройдзе ў Палацы Рэспублікі,
дзе кіраўнікі міністэрстваў, ведамстваў і арганізацый прадставяць падыходы па розных напрамках у імпартазамяшчэнні. У другой палове дня 15 снежня на базе арганізацый і прадпрыемстваў Мінска і Мінскай вобласці будуць арганізаваны практычныя заняткі ў 12 вучэбных групах.

***

Семінар кіруючых работнікаў, які рэгулярна праводзіцца з 1996 года, дае магчымасць кіраўнікам рэспубліканскага і мясцовага звяна глыбей азнаёмiцца з важнейшымі напрамкамі дзяржаўнай палітыкі, абменьвацца вопытам па іх рэалізацыі, выпрацоўваць правільныя кіраўніцкія рашэнні.-

Каментары2

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць