Камісія заснаванай Соймам Літвы Прэміі свабоды вырашыла ўручыць яе расійскаму праваабаронцу, дысідэнту Сяргею Кавалёву.
«Большасцю галасоў, больш за дзве траціны, абраны Сяргей Адамавіч Кавалёў, расійскі дысідэнт, змагар за правы чалавека супраць савецкага таталітарызму, які цяпер актыўна працягвае сваю дзейнасць. Чалавек вядомы як у Літве, так і ў Расіі і ва ўсім свеце. Я сапраўды вельмі рады паведаміць гэтую навіну», — сказаў пасля паседжання камісіі яе старшыня, сябра Сойму Пятрас Ауштравічус.
На гэтую прэмію таксама прэтэндавалі былы старшыня Вярхоўнага Савета Вітаўтас Ландсбергіс, дысідэнты мансіиньёр Альфонсас Сварынскас і Вітаўтас Андзюліс.
Саму прэмію прызначыць Сейм да 23 снежня. Яе памер — 5 тыс. еўра.
Мэта прэміі — ацаніць дасягненні асоб і арганізацый і ўклад у абарону правоў чалавека, развіццё дэмакратыі, заахвочванне міждзяржаўнага супрацоўніцтва ў барацьбе за свабоду і суверэнітэт народаў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.
Прэмія павінна быць ўручана ў Дзень абаронцаў свабоды Літвы — 13 студзеня.
Раней выказвалася думка, што намінаваны на прэмію будзе беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары