Эканоміка11

Румас: стаўкі дасягнуць піку ў снежні

Віцэ-прэм'ер спадзяецца, што ў канцы снежня інфляцыя істотна зменшыцца.

Віцэ-прэм’ер Беларусі Сяргей Румас лічыць, што ў снежні стаўкі грашовага рынка ў краіне дасягнуць свайго піка, а затым, з улікам чакаемага зніжэння інфляцыі ў снежні, магчыма іх змяншэнне. Пра гэта ён заявіў, выступаючы ў парламенце.

Пры гэтым ён чакае, што Нацбанк будзе разглядаць магчымасць зніжэння стаўкі рэфінансавання.

«Трэба максімальна хутка дасягнуць піка ставак, а затым хутка змяншацца», — растлумачыў ён абраную тактыку.

Віцэ-прэм’ер канстатаваў, што «вонкавыя партнёры, напрыклад Антыкрызісны фонд Еўразэс, крытыкуюць нас за тое, што працэнтныя стаўкі маюць адмоўнае значэнне ў рэальным выразе». «Пры абмеркаванні магчымасці вылучэння другога транша крэдыту Антыкрызіснага фонду, гэта пытанне было адным з асноўных», — сказаў ён.

Нагадаем, стаўкі па экспрэс-крэдытах у Беларусі перайшлі за мяжу ў 100%, стаўкі па дэпазітах вышэйшыя за 50%.

Стаўка рэфінансавання знаходзіцца на ўзроўні 40%, гэта сусветны рэкорд. Конга, якое знаходзіцца на другім месцы, Беларусь апярэджвае амаль у два разы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

Кубак Беларусі па футболе выйграў БАТЭ1

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць