Усяго патроху2424

УУС Мінаблвыканкама: масавага затрымання ў Крупках не было

Міліцыянты называюць такую інфамацыю «нахабнай хлуснёй». Але факт спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Правапарадак» прызнаюць.

21 лістапада ў інтэрнэце з’явілася інфармацыя пра масавае затырманне моладзі ў канцы мінулага тыдня ў Крупках. Па словах мясцовых жыхароў, спецназаўцы ўрываліся на дыскатэкі і забіралі з сабой амаль усіх прысутных. Пры гэтым збівалі іх дубінкамі і нагамі.

Начальнік Крупскага РАУСа Міхаіл Сацук адмовіўся каментаваць сітуацыю. Параіў звяртацца да абласнога начальства. УУС Мінскай вобласці сёння раніцай распаўсюдзіла афіцыйную заяву.

Згодна з ёй, у апошнія месяцы на тэрыторыі Крупскага раёна было зарэгістравана павелічэнне колькасці злачынстваў (хуліганстваў і цяжкіх цялесных пашкоджанняў), здзейсненых у грамадскіх месцах.

«З мэтай стабілізацыі крымінагеннай абстаноўкі кіраўніцтвам УУС Мінаблывыканкама было прынятае рашэнне аб правядзенні ў перыяд з 9.00 18 лістапада да 9.00 21 лістапада на тэрыторыі Крупскага раёна спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Правапарадак».

Прэс-служба патлумачыла, што падчас такіх мерапрыемстваў міліцыянты правяраюць раней судзімых асобаў і сямейных скандалістаў, узмацняюць патруляванне вуліц і ажыццяўляюць нагляд за месцамі масавага адпачынку моладзі. А

для дапамогі Крупскаму РАУСу камандзіравалі адзінаццаць супрацоўнікаў Палка міліцыі спецыяльнага назначэння УУС Мінаблвыканкама.

Згодна з паведамленнем міліцыі, 18 лістапада каля 23.30 касірка кавярні «Бістро» звярнулася да міліцыянтаў са скаргай. Маўляў, нецвярозы хлапец з бутэлькай піва спрабаваў прайсці на дыскатэку і пагражаў жанчыне, якая яго не пускала.
Міліцыянты прапанавалі маладому чалавеку прайсці на вуліцу, на што ён адрэагаваў пагрозамі на іх адрас. Дэбашыра адвезлі ў РАУС, дзе склалі на яго пратакол.

Пасля гэтага ў кавярню зайшлі ўчастковы і двое спецназаўцаў. І

акурат у гэты час адзін з мужчынаў вырашыў пачаць бойку з іншымі наведвальнікамі. Міліцыянты і яму прапанавалі прайсці з імі, на што сустрэлі супраціў.

У выніку ўчастковы атрымаў удар нагой у твар.

На нападніка надзелі кайданкі.

«Варта адзначыць, што за ўсе тры дні правядзення спецмерапрыемстваў гэта быў адзін факт выкарыстання якіх-небудзь спецсродкаў. Фразы пра тое, што «мінскія спецназаўцы» «пачалі хапаць практычна ўсіх, хто трапіўся пад руку, збіваць дубінкамі і нагамі, грузіць у машыны і адвозіць у аддзяленне» не адпавядаюць рэчаіснасці, а дакладней — гэта нахабная хлусня».

За тры дні праверылі дзевятнаццаць дыскатэк. За дробнае хуліганства былі аштрафаваны 13 чалавек, за знаходжанне ў нецвярозым стане ў грамадскіх месцах — 27 чалавек, адзін чалавек затрыманы за захоўванне наркотыкаў (кавярня «Бістро»).

Згодна з распаўсюджанай заявай, ніхто з затрыманых не абскарджваў дзеянні міліцыі.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

Кубак Беларусі па футболе выйграў БАТЭ1

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць