Свет11

Польшча адпусціла «спячага агента» расійскай выведкі

Асуджаны ў 2010 годзе ў Польшчы на ​​тры гады па абвінавачванні ў рабоце на ГРУ (расійскую вайсковую выведку) расійскі грамадзянін Тадэвуш Юхневіч вызвалены датэрмінова
, паведаміла Польскае агенцтва друку са спасылкай на крыніцы ў судзе.

Супрацоўнікі польскай контрвыведкі арыштавалі Юхневіча ў лютым 2009 года. Суд над расіянінам, які пражыў у Польшчы больш за 10 гадоў і займаўся бізнесам, быў засакрэчаны. Інфармацыя пра справу трапіла ў польскую прэсу толькі ў 2010 годзе.

Суд прызнаў Юхневіча «спячым агентам» расійскай ваеннай выведкі. Па дадзеных следства,

пачынаючы з 2003 года, ён рэгулярна звязваўся з «цэнтрам» пры дапамозе шпіёнскага абсталявання, закамуфляванага пад звычайныя бытавыя прыборы. Следства выявіла 129 фактаў зносін расейца са штаб-кватэрай ГРУ
, піша агенцтва. Расеец вінаватым сябе не прызнаў.

Рашэнне аб умоўна-датэрміновым вызваленні два месяцы таму прыняў пенітэнцыярны суд горада Улацлавэк з улікам таго, што Юхневіч ўжо правёў за кратамі больш за дзве траціны тэрміну.

Дзяржабвінавачанне патрабавала для Юхневіча пяць гадоў турмы, але Акруговы суд у Варшаве ў снежні мінулага года асудзіў яго на тры гады. З улікам часу, праведзенага ў зняволенні, асуджаны павінен быў выйсці на волю ў пачатку 2012 года. Пракуратура не стала падаваць апеляцыю, аднак гэта зрабілі адвакаты Юхневіча. У траўні 2011 года апеляцыйны суд адхіліў скаргу расейца, прызнаўшы яго віну цалкам даказанай.

Як сказала агенцтву крыніца,

у турме расейца ахоўвалі асабліва старанна, і «ніхто не хацеў ужо трымаць яго ў польскай турме».
Аб далейшым лёсе Юхневіча не паведамляецца.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа11

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Усе навіны →
Усе навіны

У сталіцы будуюць дамы, дзе не адключаюць гарачую ваду2

Як мінчукі стварылі найбуйнейшую ў краіне фотастудыю на 60 залаў4

«Вось яшчэ такі сюрпрыз». Мядзведзя заўважылі за 25 кіламетраў ад Мінска

Як будуць развівацца падзеі, калі Масква зноў, як і ў 2022, пачне наносіць удары па Кіеве з тэрыторыі Беларусі? Магчымыя сцэнары14

Як беларус у 42 гады атрымлівае адукацыю ў Швейцарыі

Сабаленка адказала на папрокі, што яна, уся ў брыльянтах, патрабуе падвысіць прызавыя7

Расія атакавала Адэсу, у горадзе пажары

На захадзе Мінска здаецца кватэра за $1850 1

У СІЗА Таганрога ўкраінскай журналістцы Вікторыі Рошчынай зламалі патылічную костку — Нацпаліцыя Украіны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа11

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць