Старшынь судоў у Беларусі могуць надзяліць правам адміністрацыйнага арышту пазыкантаў
Старшынь судоў у Беларусі могуць надзяліць правам адміністрацыйнага арышту пазыкантаў, якія ўхіляюцца ад выплат.Пра гэта гаворыцца ў Пасланні аб перспектывах развіцця сістэмы агульных судоў Рэспублікі Беларусь, паведамілі БелТА ў
«У мэтах паляпшэння выканання судовых пастановаў і іншых выканаўчых дакументаў прэзідэнт лічыць неабходным у перспектыве надзяліць старшынь судоў правам прымаць меры адміністрацыйнага ўздзеяння (аж да адміністрацыйнага арышту) да пазыкантаў, якія ўхіляюцца ад выплаты спагнаных з іх сумаў.
Таксама прадугледжваецца забяспечыць доступ суддзяў і судовых выканаўцаў да неабходных для працы баз дадзеных МУС, арганізацый па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і ўгодаў з ёю, іншых дзяржаўных арганізацый, прапрацаваць пытанне аб мэтазгоднасці стварэння адзінай службы судовых выканаўцаў агульных і гаспадарчых судоў.
Каментары